Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
27 верасня а 13-й гадзіне ў міжнародным прэс-цэнтры (пам. 308) у другі раз пройдзе Міжнародная асветніцкая акцыя “Літаратурны дыктант” ў падтрымку кнігі і чытання.
Акцыя ладзіцца з 2021 года па ініцыятыве Мурманскай дзяржаўнай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі ў партнёрстве з Усерасійскай бібліятэкай замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно. Мэта – прыцягненне ўвагі да праблемы літаратурнай пісьменнасці і папулярызацыя чытання ў насельніцтва, развіццё чытацкай кампетэнтнасці.
У дзень правядзення дыктанта аматары чытання аб’ядноўваюцца, каб даведацца, наколькі добра яны памятаюць творы класічнай рускай літаратуры.
Удзельнікам прапануецца 20 пытанняў аб вядомых рускіх пісьменніках, літаратурных героях і стылістычных прыёмах у літаратуры, складзеных пры ўдзеле выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, філолагаў, пісьменнікаў і іншых кваліфікаваных спецыялістаў.
Звяртаем вашу ўвагу, што акцыя на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будзе праводзіцца толькі для навучэнцаў устаноў адукацыі г. Мінска.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 64.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.