ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Васіль Хомчанка. Той, хто заўсёды прыносіў радасць
Інстытут Польскі ў Мінску – партнёр у арганізацыі ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Кніжныя навінкі

Кніжныя навінкі
Іншыя навіны

Нядаўна свет пабачыла шмат цікавых кніг, якія будуць карысныя тым, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай культурай і гісторыяй. Сакрэты ўнікальнага віду рамяства, вынікі карпатлівых даследаванняў, найлепшыя рэцэпты беларускай кухні і многае іншае.

Вольга Лабачэўская. Мастацтва дзеля славы Божай: саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы, выдавецтва “Беларуская навука”.

Kniznyja-Navinki-1

Выданне прадстаўляе шэдэўры беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – саламяныя царскія вароты пачатку ХІХ стагоддзя з іканастасаў палескіх цэркваў. Некаторыя архіўныя крыніцы ўпершыню ўведзены ў навуковы абарот, дзякуючы ім разглядаецца гісторыя вывучэння, музеефікацыі і рэстаўрацыі ўнікальных саламяных твораў сакральнага прызначэння, мастацкая стылістыка і тэхніка іх пляцення. Аўтар аналізуе глыбокія народныя вытокі гэтага віду мастацтва.

У альбоме паказаны сучасны працяг унікальнай традыцыі – выраб копій старадаўніх саламяных іканастасных варотаў і шлюбных вянцоў, арыгінальных твораў для цэркваў – іканастасаў, квотаў ікон, вянчальных карон і мітраў для святароў.

Кніга ўзбагачае веды аб гісторыі беларускага саламянага мастацтва і прызначана яго знаўцам і аматарам.

Гербоўнік беларускай шляхты. Том 5: Д, выдавецтва “Беларусь”.

Kniznyja-Navinki-2

Кніга – працяг шматтомнага выдання, распачатага ў 2002 годзе. У пятым томе “Гербоўніка беларускай шляхты” пададзена 213 радаводаў шляхты пераважна Мінскай губерні на літару “Д”, складзеных на падставе матэрыялаў фонду Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу.

У выданні можна знайсці звесткі аб роднасных сувязях прадстаўнікоў таго ці іншага роду, дату нараджэння і смерці, месцы пражывання, валоданне нерухомай маёмасцю, займанне пасад на дзяржаўнай (грамадзянскай або ваеннай) і прыватнай службе, удзеле ў гістарычных падзеях. Усяго том змяшчае звесткі пра тысячу шляхціцаў, якія жылі ў Беларусі да пачатку ХХ стагоддзя.

Для зручнасці выкарыстання зборнік забяспечаны іменным і геаграфічным паказальнікамі, пададзены аб’ёмны агляд айчынных публікацый па гісторыі шляхецкага саслоўя.

Зборнік – вынік некалькіх гадоў працы супрацоўнікаў архіва Яўгена Глінскага (кіраўніка аўтарскага калектыву), Дзмітрыя Мацвейчыка, Юрыя Снапкоўскага і Вадзіма Урублеўскага.

Алесь Белы. “Белорусская кухня. Гастрономический путеводитель”, выдавецтва “Рэнесанс Паблішынг”.

Kniznyja-Navinki-3

Выданне прысвечана багатай гістарычнай спадчыне беларускай кухні, у ім сабрана больш за 40 страў і 8 напояў, іх рэцэпты і гісторыі ўзнікнення.

Кніга мае не толькі адукацыйнае, але і прыкладное значэнне. Апроч гісторый і рэцэптаў тут сабраныя рэстараны, аграсядзібы і прыватныя майстры, якія адраджаюць беларускія традыцыі сыраробства, хлебапячэння, піваварства і пераасэнсоўваюць нацыянальныя стравы.

Першая частка гастранамічнага даведніка прысвечана аўтэнтычным і важным у беларускай спадчыне стравам. Другая частка пазнаёміць з беларускімі напоямі, безалкагольнымі і алкагольнымі. Старка, зуброўка, разнастайныя настойкі, бярозавік і нават кава – якімі яны былі ў мінулым і што сталася цяпер.

Выданне імкнецца да таго, каб развеяць стэрэатыпы пра выключна вясковае мінулае беларускай кухні і яе аднастайнасць і паказаць жыццяздольнасць “старых” рэцэптаў у свеце сучаснай гастраноміі.

Аўтар публікацыі: Варвара Гоман.

Крыніца: Звязда

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам