ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

Заварожаны Купалам

25 Лют 2019

Творы Янкі Купалы перакладзены на многія мовы свету. Цікавасць да спадчыны беларускага песняра не згасае не толькі на Беларусі, але і за яе межамі. У выдавецтве “Мастацкая літаратура” рыхтуецца да друку зборнік Янкі Купалы “Санеты на мовах свету”, куды ўвойдзе цыкл яго вершаў, пераствораных на чувашскай, чачэнскай, татарскай і іншых мовах. Па-руску санеты перастварыў паэт Максім Замшаў.

Навіны бібліятэк

Аршанская перспектыва

21 Лют 2019

Рэдакцыя газеты “Культура” працягвае асвятляць развіццё культуры Аршанскага рэгіёна, аднаго з унікальных на Беларусі па насычанасці гісторыка-архітэктурных аб’ектаў і багацці літаратурна-мастацкіх набыткаў. Сёння гаворка вядзецца пра музейную і бібліятэчную справы.

Навіны бібліятэк

Транспарт пад дзяржзамову

18 Лют 2019

Артыкул бібліятэкара з Навагрудка Фаіны Малюжэнец друкуецца ў газете “Культура” пад рубрыкай “Соцыум” невыпадкова. Піша яна, на жаль, не так часта, як нам хацелася б, але яе артыкулы заўжды вызначаюцца высокім напалам неабыякавасці да вырашэння прафесійных праблем. А праблемы – характэрныя ці не для кожнай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы…

Навіны бібліятэк

Фёдар Клімчук "Новый Завіт"

16 Лют 2019

А я кажу вам, шо кaжон, хто гнiвайіцьця на свогo брaта напрaсно, той мaе йты пуд суд. А хто скaжэ на брaта свого “ныздaра”, тогo мaе суды'ты высoкый суд, а як хто скaжэ“бызрозyмный” – то мaе попaсты в огoнь пыкэ'лный. Гэта радкі з Евангелля, якое пераклаў на заходнепалескую гаворку навуковец і дыялектолаг Фёдар Клімчук, які пакінуў нас у мінулы кастрычнік. Зусім трохі не дажыўшы да прэзентацыі выдання, якая з аншлагам прайшла ў Мінску 23 студзеня.

Навіны бібліятэк

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі»

14 Лют 2019

У апошнія дні работы ХХVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі». За галоўныя ўзнагароды ў 14 намінацыях пазмагаліся 158 выданняў ад 40 устаноў. У выніку галоўны прыз – у намінацыі «Трыумф» – атрымаў «Вялікі гістарычны атлас Беларусі», выпушчаны ў 4-х тамах «Белкартаграфіяй» Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. І гэта нагода для гонару.

Навіны бібліятэк

Выстаўка "Сучасны беларускі экслібрыс"

12 Лют 2019

З 8 па 21 лютага ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь праходзіць выстаўка "Сучасны беларускі экслібрыс" у рамках XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Навіны бібліятэк

Кніга Анемпадыстава ўзнагароджана на Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”

12 Лют 2019

Лепшым дызайнерам на 58-м Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі” названы Міхал Анемпадыстаў. “За ідэю, аўтарскую канцэпцыю, тэкст і мастацка-графічнае афармленне выдання” дызайнер узнагароджаны ў персанальнай намінацыі “Майстэрства” за кнігу “Колер Беларусi”.

Навіны бібліятэк

Круглы стол

11 Лют 2019

Ролю кнігі ў фарміраванні культуралагічнага, духоўна-маральнага складніка развіцця грамадства абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала, што прайшоў у сталічным храме-помніку ў гонар Усіх Святых у межах ХХVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Думкамі, развагамі і прапановамі наконт папулярызацыі чытання, важнасці кнігі як неад’емнай часткі адукацыі і выхавання новага пакалення абмяняліся прадстаўнікі дзяржаўных ведамстваў, праваслаўнай і каталіцкай канфесій, вядучыя кнігавыдаўцы, даследчыкі мовы і літаратуры, сучасныя пісьменнікі.

Навіны бібліятэк

Культурны брэнд

11 Лют 2019

Гістарычны лёс Беларусі паспрыяў фарміраванню вялікай колькасці нацыянальных культурных брэндаў, адзін з якіх – буквар. Нашы продкі стварылі першы буквар, яны зрабілі так, каб кніга пайшла ў народ і яе пачалі выкарыстоўваць прадстаўнікі розных канфесій. На жаль, адбылося так, што ў Беларусі буквары амаль не захаваліся, хоць іх і не знішчалі, як, напрыклад, канфесійную альбо ідэалагічную літаратуру. Таму цяпер буквары – каштоўныя рарытэты для краіны, пошукі якіх вядуцца па ўсім свеце.

Навіны бібліятэк

Аркадзь Куляшоў

8 Лют 2019

6 лютага споўнілася б 105 гадоў Аркадзю Куляшову (1914–1978), Народнаму паэту Беларусі, аўтару легендарнага верша «Бывай…». Паэт Андрэй Хадановіч – пра знакаміты тэкст і яго версіі, гісторыю стварэння і публікацыі.

Навіны бібліятэк

Музейны пакой “Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча”

5 Лют 2019

У культурна-турыстычным цэнтры аграгарадка Больцінікі, які месціцца ў сядзібна-паркавым комплексе Путкамераў, некалькі тыдняў таму адчыніўся музейны пакой “Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча”. Тут трапятка захоўваюць гісторыю рамантычнага кахання паэта і шляхцянкі Марылі Верашчакі.

Навіны бібліятэк

Ян Чачот

1 Лют 2019

Праз два гады будзе адзначацца 225-я гадавіна “бацькі беларускай этнаграфіі”. Менавіта такую – і, як мне падаецца, трапную –характарыстыку далі літаратуразнаўцы Яну Чачоту. Між тым, у нешматлікіх прысвечаных яму публікацыях беларускіх і польскіх даследчыкаў можна сустрэць настолькі супярэчлівыя звесткі, што сам Шэрлак Холмс мусіў бы выпаліць не адну файку табакі, калі б ён пагадзіўся ўзяцца за даследаванне гэтай справы.

Навіны бібліятэк

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам