ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Сустрэча з Паўлам Татарнікавым у “Клубе кніжных прафесараў”
Рыхтуецца да выхаду 11-ты выпуск навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”

“Хацелася б, каб кніга засталася з намі назаўжды”

“Хацелася б, каб кніга засталася з намі назаўжды”
Іншыя навіны

Ролю кнігі ў фарміраванні культуралагічнага, духоўна-маральнага складніка развіцця грамадства абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала, што прайшоў у сталічным храме-помніку ў гонар Усіх Святых у межах ХХVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Думкамі, развагамі і прапановамі наконт папулярызацыі чытання, важнасці кнігі як неад’емнай часткі адукацыі і выхавання новага пакалення абмяняліся прадстаўнікі дзяржаўных ведамстваў, праваслаўнай і каталіцкай канфесій, вядучыя кнігавыдаўцы, даследчыкі мовы і літаратуры, сучасныя пісьменнікі.

Kr-Stol-1.jpg

Kr-Stol-2.jpg

Kr-Stol-3.jpg

Kr-Stol-4.jpg

Kr-Stol-5.jpg

Kr-Stol-6.jpg

Kr-Stol-7.jpg

Kr-Stol-8.jpg

Як падкрэсліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх Усяе Беларусі, гэта сустрэча – важная падзея не толькі для творчых людзей, яна мае дзяржаўную значнасць: “Хацелася б, каб незалежна ад развіцця тэлебачання і інтэрнэту, з’яўлення новых тэхналогій кніга засталася з намі назаўжды. Бо менавіта кніга дае нам магчымасць творча і крытычна разважаць аб жыцці чалавека, аб тым, хто мы ёсць на зямлі і што адбываецца вакол нас, задумацца пра мінулае, цяперашні час і, вядома, будучыню”.

...Ці патрэбная сёння кніга ў яе традыцыйным фармаце, ці варта ацэньваць каштоўнасць літаратуры катэгорыямі “падабаецца / не падабаецца” або нейкімі іншымі крытэрыямі, і на што мусяць рабіць упор сучасныя аўтары – на мараль і духоўнасць альбо толькі на забаву чытача? Толькі адказаўшы на гэтыя пытанні, можна выпрацаваць агульную стратэгію развіцця ўсёй кнігавыдавецкай галіны, падкрэсліў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі. Ён, дарэчы, расказаў, што падчас выстаўкі ў ведамстве робяць своеасаблівы зрэз чытацкай цікавасці – просяць актыўных чытачоў, а таксама выдаўцоў, прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў і саміх літаратараў скласці спіс кніг, вартых увагі і прачытання. У доўгатэрміновай перспектыве Мінінфармацыі плануе стварыць паводле гэтага маштабнага апытання адмысловую бібліятэку з рэкамендаваных кніг, магчыма, у аўдыяфармаце.

Kr-Stol-9.jpg

Kr-Stol-10.jpg

Kr-Stol-11.jpg

Kr-Stol-12.jpg

Kr-Stol-13.jpg

Kr-Stol-14.jpg

Kr-Stol-15.jpg

Нягледзячы на шматбаковасць і разнастайнасць сучаснай літаратуры, часта ў кнігарнях на самым бачным месцы, на першых паліцах стаяць творы, якія карыстаюцца ў пакупнікоў папулярнасцю, але іх змястоўная і духоўная каштоўнасць выклікаюць пытанні, заўважыў падчас дыскусіі епіскап Юрый Касабуцкі. На яго думку, добрая кніга сапраўды фарміруе асобу, але каб чалавек меў магчымасць знайсці і выбраць сапраўды добрыя кнігі, трэба не абмяжоўвацца толькі хрэстаматыямі ды спісам неабходнай літаратуры для школьнай праграмы, але дапамагаць сарыентавацца і дарослым, што варта пачытаць: “Чаму б не зрабіць пры падтрымцы дзяржавы такі сацыяльны праект у СМІ, як рэклама добрай кнігі – гістарычнай, навуковай, мастацкай і г. д.?”

“Без кніг мы не вырасцім вучоных багасловаў, філосафаў і экспертаў. Вось чаму нашы дзеці павінны абавязкова чытаць «Вайну і мір», «Злачынства і пакаранне», пісаць у школе сачыненні і вучыцца разважаць, крытычна мысліць, адрозніваць добрае ад дрэннага”, – адзначыў настаяцель Усіхсвяцкага прыходу протаіерэй Фёдар Поўны.

Kr-Stol-16.jpg

Kr-Stol-17.jpg

Kr-Stol-18.jpg

Kr-Stol-19.jpg

Kr-Stol-20.jpg

Kr-Stol-21.jpg

Kr-Stol-22.jpg

Kr-Stol-Af.jpg

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі найважнейшыя задачы, што мусяць ставіць перад сабой сучасныя пісьменнікі, пагаварылі аб тым, як стымуляваць любоў да чытання ў дзяцей і як скласці ідэальны падручнік па літаратуры, прыйшоўшы да высновы, што падобныя сустрэчы варта рабіць больш шырокімі – магчыма, з удзелам бацькоў і педагогаў, а магчыма, у выглядзе тэлевізійных дыскусій папулярных аўтараў з дзецьмі і падлеткамі.

Акрамя таго, былі прэзентаваныя некалькі кніг: адмысловае выданне “Евангелля”, а таксама прадстаўленыя ў серыі “Жыццё знакамітых людзей” біяграфічныя кнігі “Патрыярх Кірыл” і “Ісус Хрыстос” мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна і “Айцец Іаан (Крэсцьянкін)” Вячаслава Бандарэнкі.

Аўтар публікацыі: Вікторыя Целяшчук.
Фота: Яўген Пясецкі.

Крыніца: Звязда

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Central Asia – 2019: эфектыўны абмен вопытам

24 Кра 2019

24–25 красавіка ва Ургенчы (Узбекістан) праходзіць XIII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2019: Інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”, у якой прымае ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кнігі ў дар гімназіі № 29 г. Мінска

24 Кра 2019

23 красавіка ў рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” бібліятэцы гімназіі № 29 г. Мінска перадалі ў дар 350 экзэмпляраў дзіцячай, вучэбнай, мастацкай, вучэбна-метадычнай і развіваючай літаратуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяноч-2019: цішыня ў бібліятэцы?

24 Кра 2019

19 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшло маштабнае мерапрыемства “БібліяLIVE”. Расказваем, як сёлетняя Бібліяноч парушыла ўсе звыклыя правілы і падарыла непаўторную атмасферу свята.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Наталля Навоенка: “Мы ператвараем хрэстаматыйнага Купалу ў жывога чалавека”

24 Кра 2019

У фае з вялізнымі люстэркамі шпацыруюць паны і паненкі ў строях пачатку ХХ стагоддзя. Дамы папраўляюць капелюшы, кавалеры спраўджваюць, ці бездакорна сядзіць “матылёк”. Усе чакаюць прэм’еру – спектакль па п’есе аднаго маладога аўтара пад назвай “Паўлінка”. Кажуць, што будзе і сам пісьменнік. Прыедзе ў Санкт-Пецярбург аднекуль з-пад Мінску.

Навіны бібліятэк

111