ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Багуслаў Радзівіл – герой папулярнага гістарычнага рамана
Кніга Анемпадыстава ўзнагароджана на Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”

Сучасны беларускі экслібрыс

Сучасны беларускі экслібрыс
Іншыя навіны

З 8 па 21 лютага ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь праходзіць выстаўка "Сучасны беларускі экслібрыс" у рамках XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Сярод аўтараў – Юры Якавенка, Андрэй Ярашэвіч, Фёдар Шурмялёў, Аляксандр Улыбін, Ганна Ціханава-Йорданава, Яўгенія Цімашэнка, Вольга Цярэшчанка, Раман Сустаў, Таццяна Сіплевіч, Ігар Сідарэнка, Глеб Сідарэнка, Віктар Саўчанка, Іван Русачак, Сафія Піскун, Марына Мароз, Вольга Крупянкова, Уладзіслаў Квартальны, Марына Жвірбля, Святлана Валасюк, Генадзь Вяль, Аляксандр Грыгор’еў, Любоў Абрамава.

Слова “экслібрыс” у перакладзе з латыні азначае “з кніг”, г.зн. кніжны знак. Першапачаткова ён складаўся з ініцыялаў уладальніка бібліятэкі і наклейваўся або друкаваўся на пярэднім форзацы кнігі, каб пазначыць яе ўласніка. З цягам часу экслібрыс ператварыўся ў вытанчаны мастацкі жанр і стаў прадметам калекцыянавання.

Беларускія мастакі-графікі, якія працуюць у гэтым жанры, даўно сталі шырока вядомыя на міжнароднай арэне. Беларускі экслібрыс ёсць у калекцыях бібліятэк і знаўцаў з самых розных краін: Японіі, Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Кітая, ЗША, Бельгіі. Работы мастакоў разнастайныя па кампазіцыі і манеры выканання, але ўсіх іх аб’ядноўвае высокі мастацкі ўзровень і віртуозная тэхніка друкаванай графікі. Сюжэты прадстаўленых работ уражваюць сваёй складанасцю і багаццем тэматыкі. Яны даюць магчымасць пазнаёміцца з міфалогіяй розных народаў, па-новаму паглядзець на біблейскія тэмы, прыводзяць гледача ў свет дзіцячай казкі і, безумоўна, выклікаюць захапленне фантазіяй і майстэрствам аўтараў.

Мастакі, якія працуюць у жанры экслібрыса, вельмі запатрабаваны ў сваёй прафесіі. У скарбонцы беларускіх аўтараў шматлікія ўзнагароды і дыпломы самых прэстыжных міжнародных выстаў-конкурсаў экслібрыса. Іх імёны добра вядомыя як у Беларусі, так і за мяжой.

Выставачны праект рэалізаваны сумесна з Палацам мастацтваў і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: Нацыянальны гістарычны музей РэспублікіБеларусь
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам