ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Каханне – крыніца натхнення
Мінская міжнародная кніжная выстава: вынікі

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі»

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі»
Іншыя навіны

У апошнія дні работы ХХVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі». За галоўныя ўзнагароды ў 14 намінацыях пазмагаліся 158 выданняў ад 40 устаноў. У выніку галоўны прыз – у намінацыі «Трыумф» – атрымаў «Вялікі гістарычны атлас Беларусі», выпушчаны ў 4-х тамах «Белкартаграфіяй» Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. І гэта нагода для гонару.

Праца над «Атласам» вялася на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Вучоныя, картографы, архівісты сумесна збіралі розныя ўнікальныя карты, якія ў выніку трапілі пад вокладку шматтомніка. У выданне ўключаны карты асобных рэгіёнаў, планы гарадоў, схемы ваенных сутыкненняў. Змешчана там і буйнамаштабная Генеральная карта, рэпрадукцыі старадаўніх картаў. Такім чынам, атлас яскрава паказвае нам пакручасты лёс нашай краіны і яе жыхароў ва ўсе эпохі.

Mast-knigi-1.jpg

Mast-knigi-2.jpg

Пераможцы былі вызначаны і ў іншых, таксама важных і ганаровых намінацыях. Выдавецкі дом «Звязда» прызнаны найлепшым у намінацыі «Эўрыка», дзе вызначалі самыя добра аздобленыя навуковыя і навукова-папулярныя выданні. Пераможцам выйшла кніга «У рытме імклівых гадоў... Нарысы гісторыі камсамола Беларусі». Серыя «100 вершаў» выдавецтва «Мастацкая літаратура» адзначана ў намінацыі «Сцяжынкамі роднага краю», прымеркаванай да Года малой радзімы. Пераможцам стаў зборнік «Зямля бацькоў святая». Дыпломам першай ступені ў гэтай намінацыі адзначаны альбом Уладзіслава Цыдзіка «Бачу Беларусь такой. І аm sееіng Bеlаrus lіkе thаt», які пабачыў свет у Выдавецкім доме «Звязда».

Mast-knigi-3.jpg

Mast-knigi-4.jpg

Mast-knigi-5.jpg

Mast-knigi-6.jpg

Ганаровы знак-сімвал «Залаты фаліянт» і дыплом пераможцы ў намінацыі «Літ-фармат» прысуджаны выдавецтву «Мастацкая літаратура» за кнігу Алеся Разанава «Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж». Кнігі для самых маленькіх чытачоў былі прадстаўлены ў намінацыі «Разам з кнігай мы расцём». Тут пераможцам абранае выданне «Залатая шарсцінка, срэбраная павуцінка» выдавецтва «Медыял».

Mast-knigi-7.jpg

Mast-knigi-8.jpg

Mast-knigi-9.jpgMast-knigi-10.jpg

У намінацыі «Залатыя скрыжалі» вызначалі найлепшыя даведачныя і энцыклапедычныя выданні. Цалкам заканамерна, што пераможцам тут аказалася выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» за падрыхтоўку і выданне персанальнай трохтомнай энцыклапедыі «Янка Купала».

Mast-knigi-11.jpg

Mast-knigi-12.jpg

«За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны» – перамогу ў намінацыі з такой назвай атрымала праца супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «Першы Буквар: факсімільнае ўзнаўленне: да 400-годдзя выдання». Гэта прыгожа аздобленыя тры кнігі ў падарункавай скрынцы. У намінацыі «Духоўнасць» дыплом пераможцы ўручаны выдавецтву «Беларуская навука» за кнігу Вольгі Лабачэўскай «Мастацтва дзеля славы Божай: саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы».

Mast-knigi-13.jpg

Mast-knigi-14.jpg

У намінацыі «Арт-кніга» былі прадстаўлены найлепшыя выданні па выяўленчым мастацтве, факсімільныя, рэпрынтныя, бібліяграфічныя. Найлепшым тут стала выданне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў – «Веліч і слава Магілёўшчыны. Слава Беларусі і Расіі» Ігара Марзалюка. Фотаальбом «Беларусь. Пасланне свету» выдавецтва «Беловагруп» стаў найлепшым у намінацыі «Фотапогляд».

Mast-knigi-15.jpg

Mast-knigi-16.jpg

У спецыяльнай намінацыі «Садружнасць» – сумесных выдавецкіх праектаў найлепшай прызнана кніга Наталлі Ігнаценкі «Як транспарт дапамог сябрам Маскву спазнаць» («Беловагруп», Мінск і «МП-пресса», Масква). У спецыяльнай намінацыі «У люстэрку часу» дыплом пераможцы прысуджаны выданню «Паштовыя маркі Рэспублікі Беларусь. 2017» выдавецкага цэнтра «Марка» РУП «Белпошта». «Падручнікам новага стагоддзя» стала кніга выдавецтва «Аверсэв» «Буквар для дашкольнікаў».

Mast-knigi-17.jpg

Mast-knigi-18.jpg

Для найлепшых ілюстратараў, фатографаў і дызайнераў прадугледжана агульная намінацыя пад назвай «Майстэрства». Такім чынам, найлепшым ілюстратарам прызнаны Вячаслаў Валынец за кнігу «Казкі для гарэз» выдавецтва «Харвест». найлепшы фатограф – Міхась Раманюк за ўнёсак у беларускую нацыянальную мастацкую фотакультуру. Найлепшы дызайнер – Міхал Анемпадыстаў за ідэю, аўтарскую канцэпцыю, тэкст і мастацка-графічнае выкананне выдання «Колер Беларусі». Міхала Анемпадыстава ўжо год як няма з намі – гэта пасмяротнае прызнанне заслуг таленавітага творцы – узнагароду атрымлівала яго жонка Алена Дашкевіч.

Mast-knigi-19.jpg

Mast-knigi-20.jpg

Старшыня журы нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхась Баразна адзначае:

– Часам мяне запытваюць, чым гэты конкурс адрозніваецца ад папярэдняга? Адкажу, што сённяшні конкурс унікальны. Не ўсё золата блішчыць і не ўсё такім выглядае. Магчыма, калі мы глядзім на паліцу кніг-пераможцаў, то бязмежны талент выдаўцоў, літаратараў, мастакоў, дызайнераў бачыцца даволі сціплым. Але, паверце, як ніколі цікавыя кнігі ў гэтым сезоне. Яшчэ адна адметнасць у тым, што аднавіліся і актуалізаваліся многія прозвішчы, якія з'яўляюцца стаўпамі беларускага мастацтва кнігі. Нават невялічкая кніжыца, на якой надрукавана мілая, утульная, камерная праца Аркадзя Астаповіча, таксама стала актуальнай і сучаснай для многіх беларусаў. Мы бачым графічныя творы Арлена Кашкурэвіча, Васіля Шаранговіча, Міхала Анемпадыстава. Беларуская культура заўсёды злучала традыцыі і сучаснасць, эксперымент. І акурат сёлета ўдалося ўсё гэта спалучыць надзвычай выдатна.

Mast-knigi-21.jpg

Mast-knigi-22.jpg

Mast-knigi-23.jpg

Аўтар публікацыі: Ніна Шчарбачэвіч.
Фота: Андрэй Сазонаў.

Крыніца: Звязда

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам