Журы прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча вызначыла поўны спіс намінантаў на прэмію.
Проза
Яўген Аснарэўскі. Трыкутнік Караля. – Мінск: Электронная кнiгарня
Кацярына Захарэвіч. Час Вогненнага Птушкалова. – Мінск: Кнігазбор
Яўген Зубовіч. Беларускі палкоўнік. – Мінск: Пазітыў-цэнтр
Алесь Кіркевіч. Самурай. – Мінск: Кнігазбор
Стэфан Корф. Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага: містычная аповесць у шасцідзесяці трох днях. – Мінск: Кнігазбор
Андрэй Сідарэйка. Вальс чырвоных гронак рабін. – Мінск: Колорград
Андрэй Сідарэйка. Жонка на гадзіну. – Мінск: Чатыры чвэрці
Дар’я Трайдэн. Крыштальная ноч. – Мінск: Кнігазбор
Станіслава Умец. Сэрца Сакры. – Мінск: Мастацкая літаратура
Паэзія
Алесь Замкоўскі. Наступны прыпынак. – Мінск: Кнігазбор
Галіна Сіўчанка. Зоў звычаю. – Мінск: Медысонт
Марта Мацкевіч. 21 грам: вершы. – Мінск: Медысонт
Стась Карпаў. Канцылярыі розных спраў. – Мінск: Медысонт
Пераклад
Юлія Алейчанка: Вецер у валасах (пераклады аўтараў: Мікаіл Мушфіг (Азербайджан), Сяргей Комаў (Казахстан), Мэн Хаажань (Кітай), Сюй Чжымо (Кітай), Майроніс (Літва), Андрэй Каровін (Расійская Федэрацыя), Саліх Гуртуеў (Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка), Лула Куні (Чачэнская Рэспубліка), Нізом Касім (Рэспубліка Таджыкістан), Леся Мудрак (Украіна), Сяргей Савін (Украіна). – Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”
Ліда Наліўка: Лэсь Бэлэй. Ліхія дзевяностыя. Любоў і нянавісць у Ужгарадзе (з украінскай). – Вільня: Логвінаў
Паўліна Вітушчанка: Рычардас Гавяліс. Віленскі покер (з літоўскай). – Вільня: Логвінаў
Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Павел Бераговіч, Леанід Галубовіч, Адам Глобус, Вера Жыбуль (Бурлак), Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.
Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацый атрымаюць чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2 000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ.
Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі – Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева, Таццяна Нядбай і інш.
Крыніца: Наша ніва