ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

Залатая раніца

30 Ліс 2019

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Залатая раніца беларускага адраджэння» адкрылася вечарам 27 лістапада ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Навіны бібліятэк

Доўгі шлях у навуцы пачынаўся з працы ў бібліятэцы

28 Ліс 2019

Даследчык кірылічнага кнігадрукавання Беларусі, вучоны-скарыназнавец, вядучы медыевіст, доктар гістарычных навук Георгій Якаўлевіч Галенчанка, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН, пачынаў свой працоўны шлях у аддзеле рэдкай кнігі.

Навіны бібліятэк

“Беларускі Marvel” цяпер анлайн

25 Ліс 2019

У анлайн-фармаце стаў даступны комікс “Погляд у мінулае”, створаны ў падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 “Я бачу!”. Зараз пра прыгоды школьніцы Алесі можна прачытаць не толькі ў друкаванай версіі, але і на сайце комікса. Для таго, каб кожны мог бліжэй пазнаёміцца з гераіняй і яе сябрамі, выпушчана спецыяльная серыя сцікераў для месенджараў Viber і Telegram.

Навіны бібліятэк

Не стаць ахвярай інтэрнэту

25 Ліс 2019

На чым грунтуецца пазітыўны прагноз жыццяздольнасці кніжніц?
Уяўленне пра бібліятэку як пра кантэйнер для інфармацыі зжыло сябе канчаткова. Аснова зносін сёння – узаемадзеянне анлайн. Аддалены доступ да інфармацыі прад’яўляе новыя патрабаванні да ролі кніжніцы, бо сёння знаходзіцца ў бібліятэцы фізічна не патрабуецца. Якая тады будучыня? Як застацца кніжніцы запатрабаванай?

Навіны бібліятэк

Круцейшыя, чым у братоў Грым: выходзіць зборнік беларускіх чарадзейных казак

18 Ліс 2019

На “Вулеі” ідзе краўдфандынгавая кампанія для выпуску незвычайнага зборніка: “Вядзьмар, які рабіўся ваўком” – гэта трыццаць беларускіх казак з класічных збораў этнографаў XIX–XX стагоддзяў Паўла Шэйна, Еўдакіма Раманава, Міхала Федароўскага і Уладзіслава Вярыгі.

Навіны бібліятэк

XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”

14 Ліс 2019

У Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі 21 лістапада 2019 года пройдзе XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ–2019)”.

Навіны бібліятэк

Вечны водар чабору. Свой верш “Пахне чабор” Пятрусь Броўка прысвяціў першаму каханню

5 Ліс 2019

Вечны водар чабору

60 гадоў таму адбылася
падзея ў гiсторыi беларускай лiтаратуры: з’явiўся зборнiк, назву якому даў верш,
што назаўсёды ўвойдзе ў лiк шэдэўраў: “Пахне чабор” Петруся Броўкi.

Навіны бібліятэк

Караткевіч па-руску: без купюр

5 Ліс 2019

Уладзімір Караткевіч – адзін з самых складаных для перакладу творцаў. У серыі «Беларуская класіка па-руску» («Белорусская классика на русском языке») у выдавецтве «Беларусь» сёлета пабачылі свет яго творы «Каласы пад сярпом тваім» («Колосья под серпом твоим») і «Ладдзя Роспачы» («Ладья Отчаяния»).

Навіны бібліятэк

Уладзімір Дубоўка: “Мяне вабіў вобраз той Беларусі, якой яна ўяўлялася мне ў 1925 годзе”

4 Ліс 2019

Iншы раз даводзіцца чуць, што, маўляў, Уладзімір Дубоўка, выбітны паэт драматычнага лёсу, вярнуўся з ГУЛАГу зламаным. Дзіва што: дваццаць восем год у высылках і лагеры.

Навіны бібліятэк

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17 Кра 2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.

Бібліятэкарам