ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Транспарт пад дзяржзамову
“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстаўка па выніках LVIII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

Каб не стаць ныздарамі

Каб не стаць ныздарамі
Іншыя навіны

А я кажу вам, шо кaжон, хто гнiвайіцьця на свогo брaта напрaсно, той мaе йты пуд суд. А хто скaжэ на брaта свого “ныздaра”, тогo мaе суды'ты высoкый суд, а як хто скaжэ“бызрозyмный” – то мaе попaсты в огoнь пыкэ'лный. Гэта радкі з Евангелля, якое пераклаў на заходнепалескую гаворку навуковец і дыялектолаг Фёдар Клімчук, які пакінуў нас у мінулы кастрычнік. Зусім трохі не дажыўшы да прэзентацыі выдання, якая з аншлагам прайшла ў Мінску 23 студзеня.

Літаратура на мясцовых гаворках для нас яшчэ ў навінку. Між тым, гэтыя гаворкі і дасюль актыўна выкарыстоўваюцца ў маўленні беларусаў – асабліва старшага пакалення і тых, хто жыве ў сельскай мясцовасці. Фіксаваць дыялектнае маўленне можна з дапамогай транскрыпцыі (як пераважна і робяць навукоўцы), а таксама праз стварэнне адпаведнай графічнай сістэмы, зазвычай заснаванай на агульнапрынятым алфавіце – кірылічным, лацінскім і гэтак далей – каб з тэкстамі маглі пазнаёміцца не толькі вузкія спецыялісты, але і ўсе ахвотныя.

Гэтак і зрабіў Фёдар Клімчук, калі перакладаў на заходнепалескую тэксты Евангелля. Паклаўшы ў аснову гаворку з родных Сіманавічаў (Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці), ён стварыў унікальную кнігу – Новы запавет, які гучыць па-мясцоваму натуральна і арганічна. Проста адчуйце гэта самі: “Я вам кажy: як прaвыдность вaша ны бyдэ сылнiшыю за прaвыдность фарысeюв і кнiжныкув, то вытэ' ны ввы'йдытэ в Цaрыство Ныбэ'снэ”.

Старэйшае пакаленне палешукоў паступова адыходзіць у іншы свет. А значыць, знікае і тое адметнае маўленне, якое заўсёды прыцягвала ўвагу навукоўцаў не толькі з Беларусі, але і з Украіны, Польшчы, Расіі ды іншых краін свету.

Кніга, падобная да той, якую стварыў Фёдар Клімчук – яшчэ адна спроба прыцягнуць увагу беларусаў да дыялектаў, да моўнага багацця роднага краю. Наколькі ўдалая гэта спроба – гаворка для іншага, асобнага артыкула. Але пэўныя прыкметы зрухаў у кірунку захавання і папулярызацыі гаворак – навідавоку. Гэта і нядаўна зроблены праект “Мапа дыялектаў”, у якім паўдзельнічалі ўжо дзясяткі беларусаў, і ініцыятывы бібліятэкараў па выданні невялічкіх дыялектных слоўнічкаў сваіх раёнаў, і стварэнне “Палескай батлейкі” Ларысы і Аляксандра Быцко, дзе персанажы размаўляюць на палескай гаворцы...

Згадаю і пра яшчэ аднаго папулярызатара, на гэты раз ужо падляшскай гаворкі – Дарафея Фіёніка з Бельска-Падляскага, які ўжо цягам дзясятка гадоў выдае альманах “Бельскі гасцінец”, дзе, акрамя польскай і беларускай моваў, друкуюцца тэксты і на мясцовай гаворцы кірылічным алфавітам. А яшчэ тую ж падляшскую гаворку прапагандуе ўраджэнец краю Ян Максімюк, які друкуе свае тэксты на мясцовым дыялекце пры дапамозе лацінскага алфавіту.

Натуральна, усё гэта пакуль што толькі кропля ў моры. Але не заўважаць больш пільнай увагі да дыялектаў і гаворак з боку суайчыннікаў ужо не выпадае. Бо ныздарамі – пустымі людзьмі, няздарамі, якія не захоўваюць свайго, роднага – беларусы ніколі не былі. Спашлюся хоць бы на той факт, што сам выхад перакладу стаўся магчымым дзякуючы неабыякавым асобам: сродкі на выданне збіраліся на адной з краўдфандынгавых платформ. А на саму прэзентацыю кнігі Фёдара Клімчука арганізатары былі вымушаны нават прыпыніць рэгістрацыю, бо ўсе месцы былі зарэзерваваныя загадзя. Пра падзею напісалі многія друкаваныя і электронныя СМІ краіны.

Да слова, гэтае выданне “на гаворцы” – не апошняе. З цягам часу плануецца апублікаваць і запісы палескіх песень, якія сабраў цягам свайго жыцця Фёдар Клімчук. Так што інфармацыйных нагодаў для папулярызацыі дыялектаў будзе яшчэ дастаткова.

Аўтар публікацыі: Юрый Чарнякевіч.

Крыніца: Культура

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам