ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Гомелі
Заняткі “Партрэт першадрукара”

Прэзентацыя пяці тамоў дзённікаў Рыгора Барадуліна – 1 сакавіка

Прэзентацыя пяці тамоў дзённікаў Рыгора Барадуліна – 1 сакавіка
Іншыя навіны

1 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя пяцітомнага збору “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Пяць год таму адышоў ад нас народны паэт Беларусі Рыгор Іванавіч Барадулін. Не так і шмат выйшла кніг за гэты час, прысвечаных яго памяці. Асноўнае з выданняў – пяць тамоў “Дзённікаў і запісаў” (1951–1991), здзейсненых у межах выдавецкай серыі “Людзі Беларусі”, заснаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Падрыхтоўку да друку, расчытванне рукапісаў і каментаванне гэтага ўнікальнага выдання ўзяла на сябе Наталя Давыдзенка.

У першы выпуск дзённікаў і запісаў (1951–1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых. Упершыню была надрукаваная самая першая невядомая раней паэма “Зацвітаюць купавы” (1958–1959), прысвечаная лёсу бацькоў паэта. Асобныя спасылкі на творы аўтара дапамогуць асабліва ўважлівым да яго жыцця, асобы і творчасці чытачам арыентавацца ў вялікай творчай спадчыне паэта.

У другім выпуску (нататнікі за 1970–1978 гг.) сабраныя рабочыя штодзённікі, запісы шматлікіх паездак па гарадах і вёсках Беларусі, па рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама зацемкі аб пабачаным ў падарожжы ў Фінляндыю, Швецыю і Данію.

Трэці выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1979–1982” змяшчае тэксты аб працяглых паездках паэта на Кубу, у Балгарыю, Італію, Чэхаславакію, у многія рэспублікі Савецкага Саюза, а таксама па Беларусі.

Чацвёрты выпуск “Дзённікаў і запісаў” ахоплівае 1983–1988 гады і адметны нататкамі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна адметны нататкамі пра яго ўдзел у працы ХХХІХ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе дэлегацыі БССР і пра паездку ў далёкія і загадкавыя Індыю і Непал, а таксама не менш цікавыя – у Францыю, Балгарыю, Польшчу і пра больш звыклыя – у рэспублікі Савецкага Саюза і дарагія сэрцу родныя мясціны.

Пяты выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1989–1991” яскрава адлюстраваў новы час нашай гісторыі – перабудова, дэмакратыя, галоснасць, а за імі нечаканае знікненне СССР і нарэшце – незалежнасць Беларусі і іншых рэспублік былога Савецкага Саюза. Адбыліся паездкі паэта ва Украіну, Узбекістан, Таджыкістан і Туркменію, а таксама ў Кітай і Францыю. Таксама ў гэтую кнігу, выдадзеную ў серыі “Людзі Беларусі”, як і ў чатыры папярэднія, увайшлі вершы, раней не друкаваныя ў зборніках паэта, а таксама вясёлыя сяброўскія віншаванні, невядомыя фатаздымкі, прысвячэнні і малюнкі.

1 сакавіка 2019 года арганізацыі-заснавальнікі серыі “Людзі Беларусі” запрашаюць усіх прыхільнікаў таленту дзядзькі Рыгора на прэзентацыю пяцітомніка “Дзённікі і запісы”, якая адбудзецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

На вечарыне выступяць: складальніца пяці тамоў “Дзённікаў і запісаў” Наталля Давыдзенка, старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч, намеснік старшыні Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” кнігазнаўца Валер Герасімаў; кіраўнік Беларускага саюза мастакоў, паэт, мастак Рыгор Сітніца; паэт, эсэіст, былы калега Рыгора Барадуліна па працы ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” Леанід Дранько-Майсюк; найбліжэйшы сябра апошніх гадоў жыцця Рыгора Барадуліна музыка Алесь Камоцкі. Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігі “Дзённікаў і запісаў” са зніжкай.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, Траецкае прадмесце, вул. М. Багдановіча, д. 13)

Пачатак: 18.00.
Уваход вольны!

Крыніца: Новы час

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам