ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

Маўчанне Яўгеніі Пфляўмбаўм, альбо Ці варта слухацца мужчын

30 Кра 2019

30 красавіка ў 17:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею «Маўчанне Яўгеніі Пфляўмбаўм, альбо Ці варта слухацца мужчын», якая праводзіцца ў рамках штомесячнага культурніцкага праекта «Амазонкі беларускай паэзіі».

Навіны бібліятэк

Інтэрпрэтацыя фактаў і непрыдуманыя магчымасці нон-фікшн

26 Кра 2019

Сучаснай літаратуры наканавана безліч выпрабаванняў. Прайшоўшы праз постмадэрнізм, які кажа, што ўсё ўжо напісана і ўсе ідэі і сюжэты безнадзейна вычарпаныя, перажыўшы «смерць аўтара», якая разняволіла чытача рабіць з мастацкім тэкстам усё, што заўгодна, і прыйшоўшы, нарэшце, у эпоху неверагодна раздзьмутай інфармацыйнай прасторы і змяншэння цікавасці да друкаваных выданняў, літаратура дагэтуль трымае ўдар. Але патрабаванні да яе значна выраслі.

Навіны бібліятэк

Валерый Маракоў

25 Кра 2019

Па-матыльковаму лёгкія, ясенінска-эпігонскія вершы пра заходы і ўсходы сонца, пра радасць маладосці складаў юны паэт, прызнаваўся ў любові да вёскі. Але найбольш цікавае, створанае Валерыем Мараковым, прыпадае на першую хвалю рэпрэсій.

Навіны бібліятэк

Наталля Навоенка

24 Кра 2019

У фае з вялізнымі люстэркамі шпацыруюць паны і паненкі ў строях пачатку ХХ стагоддзя. Дамы папраўляюць капелюшы, кавалеры спраўджваюць, ці бездакорна сядзіць “матылёк”. Усе чакаюць прэм’еру – спектакль па п’есе аднаго маладога аўтара пад назвай “Паўлінка”. Кажуць, што будзе і сам пісьменнік. Прыедзе ў Санкт-Пецярбург аднекуль з-пад Мінску.

Навіны бібліятэк

Хто ж такія маладнякоўцы?

17 Кра 2019

«На хвалі часу, у плыні жыцця» – праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць».

Навіны бібліятэк

Фестываль “Горад і кнігі”

14 Кра 2019

Арганізатар мінскага фестывалю “Горад і кнігі” Вольга Воўк расказвае пра няпросты шлях ад ідэі да выканання, сваю каманду, талісманы і гісторыю мерапрыемства, а таксама – трохі пра новы літаратурны конкурс ды новыя пачынанні.

Навіны бібліятэк

Дар’я Трайдэн

10 Кра 2019

Дар’я Трайдэн – журналістка і пісьменніца. Яна падводзіць вынікі года спісам лепшых прачытаных кніг і змагаецца за тое, каб у кожнага было права быць сабой. У канцы сакавіка Дар’я атрымала літаратурную прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча за зборнік апавяданняў “Крыштальная ноч”. Мы распыталі маладога аўтара пра яе сям’ю, стаўленне да крытыкі і пра Беларусь, у якой ёй хочацца жыць.

Навіны бібліятэк

Аўдыякніга “Суперкніга пра Біла з Болаю”

6 Кра 2019

2 красавіка, у Міжнародны дзень дзіцячай кнігі і ў дзень, які ААН вызначыла Сусветным днём распаўсюду інфармацыі аб праблеме аўтызму, Саюз беларускіх пісьменнікаў прэзентуе свой новы праект. Прадстаўляем дыск “Суперкніга пра Біла з Болаю”: як і аўдыякнігі пра Пэтсана і Фіндуса, агучылі яго акцёры Павел Харланчук і спявачка Ганна Хітрык. Для найвядомейшай кнігі Гунілы Бэргстрэм Ганна Хітрык запісала і адмысловае музычнае суправаджэнне.

Навіны бібліятэк

Фестываль інтэлектуальнай кнігі "Pradmova"

5 Кра 2019

Сёння ў Мінску пачынае сваю працу аўтарытэтны кніжны форум, які пакуль што не ўражвае маштабамі, затое выклікае шырокую цікавасць у чытачоў імёнамі пісьменнікаў, назвамі кніг. Пра тое, якой будзе “Прадмова” (такую назву носіць фестываль) расказвае адзін з яго актыўных арганізатараў – дырэктар сталічнай “Акадэмкнігі” Вольга Глухоўская.

Навіны бібліятэк

Валеры Маракоў

2 Кра 2019

Калі знаёмішся з лёсам пісьменнікаў, якія развіталіся з жыццём маладымі ў 1930-х, хочацца верыць, што яно не прайшло марна. Надышоў час успомніць з удзячнасцю усіх творцаў, якія прынеслі сябе ў ахвяру, пакінуўшы нам спадзяванне на лепшую будучыню.

Навіны бібліятэк

Міхаіл Рыбакоў

1 Кра 2019

У доме, дзе “жывуць” класікі, атмасфера своеасаблівая... Людзі, якія там працуюць, штодзень судакранаюцца са Словам... Таму на іх – асаблівая місія. Не так даўно Музей гісторыі беларускай літаратуры ўзначаліў Міхаіл Рыбакоў. Пра тое, чым мусіць быць музей сёння і як развіваецца музейная справа ўвогуле, з кіраўніком гэтай установы пагутарыў наш карэспандэнт.

Навіны бібліятэк

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19 Кра 2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Бібліятэкарам