ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

Наша міфалогія не горшая за іншыя

29 Вер 2019

Выкладчык гістарычнага факультэта БДУ Зміцер Скварчэўскі 24 верасня ў мінскай галерэі “Універсітэт культуры” прэзентаваў сваю кнігу “Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі”. Гэта не спроба рэканструяваць беларускі дахрысціянскі пантэон, а пошук адказаў на пытанні, ці быў гэты пантэон увогуле, і які?

Навіны бібліятэк

Вітаўт Мартыненка як рок-літаратар: не адзіны, але адзін з першых

26 Вер 2019

На правах шчаслівага ўладальніка найвялікшай калекцыі рок-літаратуры напярэдадні канцэрта памяці вырашыў і я ўзгадаць добрым словам спадара Вітаўта Мартыненку. Не многія могуць пахваліцца наяўнасцю ў сваёй бібліятэцы ўсіх кніг яго аўтарства. А я магу. Не столькі пахваліцца, колькі падзяліцца цікавай інфармацыяй пра бібліяграфію Мартыненкі.

Навіны бібліятэк

Артэфакт – сімвал велічы Берасця, Беларусі і беларускай культуры

24 Вер 2019

На Дні беларускага пісьменства ў Слоніме прадэманстравалі факсіміле самага велічнага выдання ХVI стагоддзя – Берасцейскай Бібліі. Пра даследаванне каштоўнага рарытэта мы пагутарылі з намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдатам культуралогіі спадаром Алесем Сушай, аўтарам працы “Асэнсаванне шэдэўра” (навуковага каментарыя да факсімільнага выдання Бібліі).

Навіны бібліятэк

Літаратурна-інтэрактыўная дзея “Бабарэка супраць Кучара: двубой, у якім выжыве толькі адзін”

24 Вер 2019

24 верасня ў 18:30 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на літаратурна-інтэрактыўную дзею “Бабарэка супраць Кучара: двубой, у якім выжыве толькі адзін”.

Навіны бібліятэк

“Мы зарунелі на беларускіх загонах”: раннія творы маладнякоўцаў у беларускіх газетах 1917–1922 гг.

22 Вер 2019

Газеты можна параўнаць з летапісамі – на іх старонках занатаваны падзеі, якія пакінулі след у гісторыі, праз іх мы можам зазірнуць у мінулае і адчуць яго атмасферу. Паспрабуйма з дапамогай беларускіх газет 1917–1922 гадоў прасачыць, як сталелі тыя, хто ўвайшоў у склад Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”.

Навіны бібліятэк

Беларускі бестыярый

17 Вер 2019

Не так даўно ў сацыяльных сетках Укантакце і Фэйсбук запрацавала старонка “Беларускі бестыярый”. “Роспачная спроба па крупінках сабраць і намаляваць духаў, істот і прывідаў беларускай міфалогіі”, – адзначаецца ў апісанні.

Навіны бібліятэк

Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод ХVІ Міжнароднага конкурсу дзяржаў – удзельніц СНД “Мастацтва кнігі”

11 Вер 2019

Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод ХVІ Міжнароднага конкурсу дзяржаў – удзельніц СНД “Мастацтва кнігі” прайшла на Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, што завяршылася 8 верасня.

Навіны бібліятэк

Зміцер Скварчэўскі

7 Вер 2019

Напярэдадні выхаду кнігі “Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі” яе аўтар, кандыдат гістарычных навук, міфолаг Зміцер Скварчэўскі распавёў, якіх багоў насамрэч шанавалі даўнейшыя беларусы і што з сябе ўяўляе беларуская дахрысціянская традыцыя цяпер.

Навіны бібліятэк

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам