ГалоўнаяМерапрыемствыКанцэрт-прэзентацыя аўтарскіх нотных зборнікаў Мікіты і Юрыя Моніных
Запрашаем на творчыя заняткі “Павучок і павуцінка”
Літаратурны дыктант

Канцэрт-прэзентацыя аўтарскіх нотных зборнікаў Мікіты і Юрыя Моніных

Канцэрт-прэзентацыя аўтарскіх нотных зборнікаў Мікіты і Юрыя Моніных
Іншыя Мерапрыемствы
1 кастрычніка
Дата правядзення
16.00–18.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

1 кастрычніка а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца канцэрт-прэзентацыя аўтарскіх нотных зборнікаў Мікіты і Юрыя Моніных (ДУДА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 г. Брэста”) пры ўдзеле Вольгі Хаванскай (канцэртмайстар, ДУА “Гімназія № 17 г. Мінска”).

Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня музыкі (1 кастрычніка), мэтай якога з’яўляецца распаўсюджванне музычнага мастацтва ва ўсіх пластах грамадства і рэалізацыя ўласцівых ЮНЕСКА ідэалаў міру і дружбы паміж народамі, развіцця культур, абмену вопытам і ўзаемнага паважлівага стаўлення да эстэтычных каштоўнасцей адзін аднаго.

Юрый і Мікіта Моніны добра вядомы брэстаўчанам. Шэдэўры сусветнай класікі і эстрады ў выкананні артыстаў гучаць зусім па-новаму, заўсёды віртуозна і палымяна. Браты – лаўрэаты і ўладальнікі Гран-пры міжнародных конкурсаў і фестываляў.

У праграме прагучаць мелодыі з папулярных дзіцячых мультфільмаў “Ну, пачакай!”, “Чабурашка”, “Фіксікі”, “Баранчык Шон”, з тэлечасопіса “Ералаш”, кінафільмаў “Вусаты нянь”, “Слёзы на нябёсах”, “Прафесіянал”, “Цацка”, “Ва-Банк”, любімыя мелодыі, прысвечаныя роднай Беларусі, “Полька беларуская”, “Беловежская пуща”, папуры на тэмы песень ВІА “Песняры” і інш.

Пасля заканчэння прэзентацыі адбудзецца аўтограф-сесія.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама, як прайшла прэзентацыя.



Бібліятэкарам