ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Мае дзевяностыя”. Аўтограф-сесія Альгерда Бахарэвіча – 17 студзеня
Мая зямля – маё натхненне: літаратурнае краязнаўства Беларусі

Кніжную выстаўку прысвецяць Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням

Кніжную выстаўку прысвецяць Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням
Іншыя навіны

XXVІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 6 да 10 лютага ў выставачным комплексе “БелЭкспа”, што на праспекце Пераможцаў, 14. Сёлета кніжны форум мяркуецца прысвяціць Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням. Асаблівая ўвага будзе звернута і на юбілеі класікаў беларускай літаратуры, на памятныя гістарычныя даты нашай краіны.

Упершыню выстаўка пройдзе не толькі на пляцоўках выставачнага комплексу, але і ў кнігарнях, бібліятэках і музеях. Запланаваны літаратурныя экскурсіі і паэтычныя маршруты. Адбудуцца тэматычныя семінары, на якіх плануецца абмеркаваць сусветныя тэндэнцыі ў афармленні кніг, краўдфандынг (збор грошай на пэўны культурны праект праз інтэрнэт), літаратурную крытыку і блогінг, работу ў сацыяльных сетках, у тым ліку па папулярызацыі новых выданняў.

Як заўсёды, падчас выстаўкі пройдуць сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі. Не абыдзецца кірмаш і без прэзентацый кніг, круглых сталоў, аўтограф-сесій выдатных пісьменнікаў, некаторыя з іх правядуць майстар-класы. Будзе працаваць і асобная дзіцячая пляцоўка.

Экспазіцыя “Друкарскі двор XVІ стагоддзя” прадэманструе ўнікальную абстаноўку старадаўняй друкарні. Там, ужо традыцыйна, ахвотныя змогуць уласнымі рукамі надрукаваць старонкі кніг па старадаўняй тэхналогіі. І нават зрабіць паперу з ільну!

Як заўсёды, адна з ключавых падзей выстаўкі – міжнародны сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час”. 6 і 7 лютага ў ім прымуць удзел аўтары з краін блізкага і далёкага замежжа. Таксама цікавасць выкліча семінар маладых літаратараў і перакладчыкаў.

На цэнтральнай пляцоўцы пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 58-га нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” і конкурсу маладых літаратараў “Першацвет”. А ганаровым госцем кніжнага форуму сёлета стануць Злучаныя Штаты Амерыкі.

Нагадаем, што ў кніжнай выстаўцы бяруць удзел як выдаўцы, так і кнігагандляры, вытворцы паліграфічнай прадукцыі. Тут традыцыйна не толькі набываюцца актуальныя кнігі, але і сустракаюцца даўнія сябры і падпісваюцца новыя дамовы.

Аўтар публікацыі: Ніна Шчарбачэвіч.

Крыніца: Звязда
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам