ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Міхась Міцкевіч: Хай нашы дзеці вырастуць свядомымі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі пацвердзіла статус навуковай арганізацыі

Навагоднія кнігі для маленькіх чытачоў

Навагоднія кнігі для маленькіх чытачоў
Іншыя навіны

Напярэдадні Новага года ў рэдакцыю зазірнуў Дзядуля Мароз, каб распытаць, якія падарункі для маленькіх чытачоў можна пакласці пад калядную ялінку. Супрацоўнікі газеты адшукалі стос сёлетніх выданняў і шмат чаго параілі Дзеду Марозу. Высветлілася, што кнігі нашыя незвычайныя: між старонак кожнай з іх хаваюцца цуды…

Здольнасць фіксаваць на паперы свае думкі, уражанні, пажаданні – вялікі цуд, да якога многія народы ішлі доўга. Кожны далучаецца да такога цуду ў пачатку свядомага жыцця – і важна, каб знаёмства з азбукай, вывучэнне новых літар, першыя словы, прачытаныя па складах, былі для дзетак радасцю і святам. Для тых, хто вучыцца чытаць, сапраўдны падарунак – яркая і вясёлая “Азбука ў вершах і малюнках” Віктара Кажуры (“Пачатковая школа”). На кожную літару беларускага алфавіта падабраны вершык, у якім галоўныя словы пачынаюцца на гэтую “галоўную” літару. Героі вершаў добра знаёмыя дзецям: бусел, верабей, жырафа, пеўнік, эльфы… Вынаходлівая мастачка Алена Саковіч ператварае нават простыя гісторыі ў цудоўнае свята!

Азбука ў вершах і малюнках

Яшчэ адна кніга для маленькіх чытачоў – казка Надзеі Ясмінскай “Чаму Меша не мае хаты” (“Галіяфы”). Меша – маленькая фантастычная істота, якая жыве за печкай, мае чорную поўсць і калючы нораў. Аднойчы Мешу даводзіцца пакінуць хату – затое ён адкрывае для сябе цуд зычлівасці і спагады. Гэтая добрая казка з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік будзе добрым чытаннем у светлыя калядныя дні.

Ни к чему быть одному

Цуд радаснага дзяцінства чакае ўсіх у кнізе лепшых дзіцячых вершаў Валянціны Паліканінай – “Ни к чему быть одному” (“Мастацкая літаратура”). Тут можна знайсці і вершык на свята, і добрую параду, і напамін пра яскравыя імгненні. Героі вершаў – кацяня, слімак, лужына, мячык, самавар, з якімі здараюцца розныя гісторыі. Дзеці ж займаюцца справамі добрымі і карыснымі: мыюць посуд, збіраюць грыбы, слухаюць, як размаўляюць кнігі ў бібліятэцы, часам разважаюць над няправільнымі ўчынкамі. Такім радасным і мілым дзяцінства бывае толькі ў кнігах – і чаму б усёй сям’ёй не адчуць прывабнасць гэтай бесклапотнай пары…

Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў 

“Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў” (выдавецтва “Янушкевіч”) – выдатны падарунак для дзетак 6–10 гадоў. Аповесць Ганны Янкуты пра таямнічае жыццё начнога Мінска праілюстравала мастачка Лілія Давыдоўская – і стварыла ўласны расповед, дзе яшчэ больш герояў, таямніц і цікавых дэталяў. Кот знаёміцца з цырымонным прывідам Жанам-Жахам і мройнай Марай-Кашмарай, з хлопчыкам Алесем і спадарыняй Мышшу і дапамагае раскрыць адну з таямніц, што здараецца ў парку Чалюскінцаў. Прыгоды ката Шрота будуць працягвацца ў новых кнігах серыі. Цуд таямнічых прыгодаў чакае!

Кнігі Ірыны Токаравай “Приключения Анфисы Котиковой в математическом доме”, “Дорожка, или чудесные превращения Тима в джунглях”, “Часы І или Путешествие «Тима в Древний Египет»” (“Народная асвета”) адкрываюць цуд добрых ведаў. Здавалася б, што агульнага між матэматыкай і літаратурай? Але няма правілаў без выключэнняў. “Приключения Анфисы Котиковой в математическом доме” – выдатная матэматычная казка, дзе шмат прыкладаў, задач, формул і заданняў на логіку. Дзевяцігадовая Анфіса трапляе ў дзівосны дом, дзе жывуць геаметрычныя фігуры, збіраюцца задачкі і прыклады, трэнеры-дзеянні ладзяць з лічбамі розныя практыкаванні. Усе лічбы вельмі баяцца Нуліка са знакам множання і загадкавых Невядомых. Анфіса прыгадвае правілы, законы, адзінкі вымярэння і дзякуючы гэтаму дапамагае персанажам, адчыняе таямнічыя дзверы і знаходзіць новыя прыгоды. Дарэчы, на беларускай мове матэматычныя казкі для вучняў пачатковых класаў піша Аляксей Якімовіч. Яго кніга “Матэматычныя казкі-падказкі” таксама выйшла з друку сёлета ў выдавецтве “Народная асвета”.

Цім

Аповесць Ірыны Токаравай, дзе апісваюцца прыгоды Ціма ў джунглях, знаёміць з жывёльным светам Тайланда. Хлопчык ператвараецца ў малпу, папугая, слана, дэльфіна, аналізуе, як “у новай скуры” змяняецца ўспрыманне свету ды самаадчуванне. Цім выдатна бавіць час і высвятляе шмат новага пра мясцовыя звычаі ды лад жыцця.

Ператварэнні, разумныя жывёлы, чароўныя краіны з дзівоснымі насельнікамі… Ірына Токарава добра абазнаная ў традыцыях дзіцячай літаратуры, пры гэтым яе мастацкі свет адметны і вельмі ўтульны.

Што да перакладаў, то ў 2018 годзе на беларускай мове з’явіліся тры кнігі Свэна Нурдквіста: “Вандроўка Пэтсана”, “Мітусня ў агародзе” і “Час пеўня” (“Кнігазбор”). Кожны расповед пра вясёлага ката Фіндуса і яго гаспадара Пэтсана – цуд сустрэчы з яркім і каляровым светам дзіцячай кнігі – у значнай ступені дзякуючы выдатным аўтарскім ілюстрацыям. Кнігі пра Пэтсана і Фіндуса перакладае са шведскай мовы Надзея Кандрусевіч. Сёлета ж на роднай мове можна таксама пазнаёміцца з бестселерамі нямецкай дзіцячай літаратуры.

Свэн Нурдквіст

Цуд добрага настрою дорыць раман “Незвычайныя прыгоды Луізы і Лоты” (“Das doppelte Lottchen”) – знакаміты твор Эрыха Кэстнэра, адзін з бестселераў нямецкай літаратуры. У Германіі гэты раман вытрымаў больш за 160 перавыданняў. А беларускія дзеткі могуць пачытаць яго на роднай мове дзякуючы творчай працы перакладчыцы Галіны Скакун.

У летніку сустракаюцца дзве абсалютна падобныя дзяўчынкі і хутка выcвятляюць, што яны сястрычкі-блізняткі. Дзяўчаткі аднолькава шчырыя і непасрэдныя, але маюць розныя характары: Лота – мілая і спакойная, Луіза – няўрымслівая, спрытная і вясёлая. Яны задумваюць фантастычны план, бо вельмі пасябравалі і хочуць заўсёды быць разам. А для гэтага павінны прымірыцца бацькі, якія шмат гадоў таму скасавалі шлюб. Аб’яднаць сям’ю – задача складаная, але ў Луізы і Лоты гэта атрымліваецца (хай сабе надта проста, як для дарослага чытача). Прыгоды дзяўчатак абсалютна жыццёвыя, але вясёлых вынаходніцтваў тут хапае.

Незвычайныя прыгоды Луізы і Лоты

Раман Эрыха Кэстнэра вельмі пазітыўны: гераіні вераць, што з кожнай складанай сітуацыі можна знайсці выйсце, а замест таго, каб сумаваць, успамінаць ды плакаць, трэба дзейнічаць і часам нават рызыкаваць. Кніга вучыць знаходзіць адметнае і цікавае ў будзённым жыцці, факусавацца на радасных момантах.

Яшчэ адзін пераклад з нямецкай мовы – і зноў выдавецтва “Тэхналогія” – аповесць Вілі Майнка “Прыгоды ката-летуценніка” (перакладчыца Раіса Крывальцэвіч, мастачка Марыля Крывальцэвіч). Галоўны герой – пярэсты каток, які мае справу з чараўнікамі, размаўляе на некалькіх мовах, грае ў рок-клубе, наведвае заапарк, размаўляе з сонцам і нават аднойчы ляціць на месяц. З аднаго боку, у кнізе шмат фантастычных здарэнняў, з іншага – аўтар выдатна, вельмі натуралістычна піша часам пра катка як пра жывую істоту, не адмаўляе яму ў драпежніцкіх інстынктах і пэўнай шкадлівасці. Гэта кніга – цуд шчодрай фантазіі і разам з тым утрымлівае важную ідэю: трэба любіць не толькі сябе, але і тых, хто побач. Як гэта стасуецца з замежнымі мовамі і чараўнікамі, можна высветліць разам з дзеткамі за чытаннем аповесці.

За дужкамі гэтага агляду засталося нямала добрых сёлетніх кніг – але пра іх “ЛіМ” напіша ўжо ў новым 2019 годзе!

Аўтар публікацыі: Юлія Шпакова.

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам