Нацыянальная бібліятэка Беларусі прайшла акрэдытацыю ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
На падставе заключэння камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый ад 19 снежня 2018 г. № 453 Нацыянальная бібліятэка Беларусі пацвердзіла свой статус у якасці навуковай арганізацыі.
Пасведчанне аб акрэдытацыі выдадзена тэрмінам на 5 гадоў.
Матэрыял прадастаўлены Н.С. Есіс, вучоным сакратаром Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.