ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Што мусіў зрабіць Караткевіч
Міхась Міцкевіч: Хай нашы дзеці вырастуць свядомымі

"Золата", пра якое хочацца забыць

"Золата", пра якое хочацца забыць
Іншыя навіны

Усё сваё жыццё аўтар “Зямлі пад белымі крыламі” няхай і ў займальна дэтэктыўнай, меладраматычнай манеры, але нязменна і нязломна апяваў хараство нашага краю, яго слаўную міфічную (напалову прыдуманую самім пісьменнікам) мінуўшчыну, мужных высакародных арыстакратаў-ваяроў, прыгожых дзяўчат, якія натхняюць на самыя нечуваныя паводле свайго гераізму подзвігі.

Падобная рамантычная дэкларатыўнасць была для Ядвігіна Ш. чужая. У сваім адным з апошнім твораў, няскончаным рамане “Золата” (1920 г.), пісьменнік парушыў многія табу.

Напрыклад, лічылася (ды і цяпер лічыцца), што трэба славіць хараство менавіта свайго краю, не кідаць яго, не з’язджаць. Колькі было напісана ў нашай літаратуры сентыментальных твораў (ад Максіма Багдановіча да Максіма Танка) пра бедных гаротных эмігрантаў!

Фактычна нідзе вы не знойдзіце ні верша, ні хоць якой празаічнай імпрэсіі, дзе б пісьменнік апісваў радасць, што ён вырваўся з абдымкаў радзімы і жыве цяпер у Тэхасе, каля Ніягарскага вадаспада ці на выспе Тэнерыфе, пачувае сябе добра і славіць хараство, якое яго акружае. Падобнае “ўслаўленне” чужога з’яўляецца як бы кепскім тонам. Такія выказванні для беларуса табуяваныя.

Нельга чамусьці скласці дзівосную паэму пра Каліфорнію і заставацца беларусам, нельга апісаць хараство мексіканскай пустыні, бо твае нешматлікія чытачы адразу ж могуць цябе ўпікнуць: а як жа роднае і даўно пакінутае палескае балота? Дзе твае вечныя слёзы па ім, а таксама па тым лужочку і сцяжыначцы, па якой малым падпаскам бегаў?

Ядвігін Ш. не баяўся ніякіх упікаў. Яго раман “Золата” – страшная паводле свайго зместу і займальная па форме прыпавесць, дзе мае шанц стаць шчаслівым той, хто знайшоў у сабе сілы кінуць бацькаўшчыну. (На пачатку ХХ ст. была вялікая хваля эміграцыі. – Заўв. рэд.)

Менавіта тады, паводле пісьменніка, можна здабыць гэтак даўно жаданую незалежнасць. Чалавек становіцца свабодным фінансава, не падпадае пад уплыў надакучлівых бацькоў, шматлікіх родзічаў і суседзяў, можа быць самім сабой, а не тым, кім яго хоча зрабіць і бачыць родны асяродак.

Дзеянне рамана фактычна ўвесь час адбываецца ў адной і той жа ўмоўнай вёсцы. Яна выступае як бы метафарай радзімы. Сюды выпадкова трапляе малады падарожны Васіль. Ён марыць з’ехаць да брата ў Амерыку. Але вёска (дзе ён толькі думаў пераначаваць адзін раз), бы той монстр з раманаў Стывена Кінга, учапілася ў героя нябачнымі шчупальцамі і не адпускае.

Вёска (у вобразе розных персанажаў) схіляе застацца, пусціць карані, ажаніцца з прыгажуняй Зосяй, стаць заможным гаспадаром і плюнуць на ўсялякія Амерыкі. Васіль пагаджаецца. І з гэтага моманту мы бачым, як паступова манструазная вёска выпівае з яго ўсе сокі, сілы, кроў, робіць нервы хлопца разгайданымі. Мала таго, ператварае Васіля ў забойцу. Зоська (якая была закаханая ў іншага хлапца Лёксу) падбухторвае Васіля супраць сваёй саперніцы, багатай дзяўчыны Прузыны (бацька Лёксы хоча ажаніць сына з гэтай багатыркай).

Васіль губляе ўсялякую волю. Ён укідвае Прузыну ў студню, жэніцца неўзабаве з каварнай Зоськай, чый Лёкса з’язджае ў Амерыку. Сапраўднага забойцу не знаходзяць. Але ж для Ядвігіна Ш. гэта не так і важна. Бо перад намі не дэтэктыў, а хорар-прыпавесць, дзе важна дэталёва паказаць, што можа стаць з чалавекам там, дзе яму, здавалася, нічога не можа пагражаць.

Васіль паступова вар’яцее, і калі ў яго нараджаецца дачка, якую чамусьці назвалі імем забітай ахвяры, то герой не вытрымлівае і кідаецца ў студню. З Амерыкі прыязджае Васілёў брат, дае грошы на помнік, забірае з сабой у Нью-Ёрк (з гэтага страшнага заразнага месца) сына Васіля, які затым будзе пачуваць сябе сярод хмарачосаў вельмі шчасліва.

Ядвігін Ш. у 20-я гады намаляваў жудасную, містычную зону, дзе чалавек не зможа рэалізаваць свае таленты (Васіль ад прыроды быў цудоўны гаспадар, меў шматлікія цудоўныя фермерскія планы), асуджаны на паступовую дэградацыю і чым больш знаходзіцца ў абдымках бацькаўшчыны, тым менш у яго шанцаў застацца ў жывых. Тут забіваюць (і нават ніхто не рупіцца раскрываць забойствы), п’юць, ненавідзяць, баяцца, падпарадкоўваюць сваёй волі, рабуюць, жывуць не паводле разліку, а па нейкай страшнай інерцыі.

Героі, якія трапляюць у Амерыку, не хочуць вяртацца. Лёкса піша Зосьцы, што не паедзе на вёску, пакуль жывы яго дэспат-бацька, брат Васіля мае добрую працу на фабрыцы і яму няма інтарэсу ехаць туды, дзе пануе хваравітае і заразлівае бязладдзе. Адзінае, што ён можа, – уратаваць хаця б свайго пляменніка, забраўшы яго з сабой. Здаецца заканамерным тое, што сваё “Золата” (якая іранічная назва!) Ядвігін Ш. не дапісаў.

Тут не можа быць ніякага лагічнага канца, бо ўслед за няшчасным Васілём асуджаны на такі ж (больш альбо менш гвалтоўны канец) і астатнія героі, а ператвараць твор у бясконцую эпапею татальнага вымірання, вар’яцтва і сызмору Ядвігіну Ш. наўрад ці хацелася, дый маральных і фізічных сіл не было.

Неўзабаве, сам знясілены хваробамі і нястачамі, пісьменнік у крайняй беднасці памірае (у 1922 годзе).

Упэўнены, што той жа Уладзімір Караткевіч вельмі б моцна выказаўся адносна гэтага правакацыйнага рамана. Але ж літаратура – гэта не газетны артыкул і не канспект выдатніка-падлізы, які старанна піша тое, што яму дыктуе “мудры” настаўнік. Таленавітая літаратура павінна правакаваць, злаваць, выклікаць палеміку, урэшце, часам нават выяўляць тое, што ёсць у грамадстве насамрэч.

Цудоўна, калі часам з’яўляюцца такія творцы, як Ядвігін Ш., што выказваюць у сваіх творах “нязручную” праўду пра нас саміх. І зусім нядзіўна, што зараз гэты пісьменнік амаль цалкам забыты, а яго “Золата” не перачытваецца і не перавыдаецца. Выцясняць і забываць усё тое, што можа прынесці кепскі настрой, – асаблівасць чалавечай памяці.

Аўтар публікацыі: Васіль Дранько-Майсюк.

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Інстытут Польскі ў Мінску – партнёр у арганізацыі ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

18 Сту 2019

Інстытут Польскі ў Мінску пацвердзіў падтрымку ў арганізацыі ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, дзякуючы якой чакаецца прыезд у Мінск выбітных прадстаўнікоў сучаснага польскага кнігазнаўства.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентаваны першы том "Истории белорусской государственности"

17 Сту 2019

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прэзентавала першы том пяцітомніка „История белорусской государственности”. Прэзентацыя адбылася 16 студзеня падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

Навіны бібліятэк

Стварэнне і развіццё сямейных фермерскіх гаспадарак

17 Сту 2019

З 17 студзеня па 13 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Стварэнне і развіццё сямейных фермерскіх гаспадарак”, прысвечаная Дзесяцігоддзю сямейных фермерскіх гаспадарак.

Кніжныя выстаўкі

«Кулакі не ўратуюць, калі ты адзін, калі не маеш унутранай свабоды...» Альгерд Бахарэвіч – пра 90-я, чытачоў і «Сабак Эўропы»

16 Сту 2019

Існуе тэорыя, згодна з якой пісьменнік павінен кожны год-паўтара выдаваць па новай кнізе. Іначай пра яго пачнуць забываць чытачы, а яго месца зойме іншы аўтар. Кнігі Альгерда Бахарэвіча і выходзяць прыкладна з такой перыядычнасцю. Год таму мы атрымалі ад яго 900-старонкавых «Сабак Эўропы». А ўжо на падыходзе новая кніга – «Мае дзевяностыя».

Навіны бібліятэк

Кніжную выстаўку прысвецяць Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням

14 Сту 2019

XXVІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 6 да 10 лютага ў выставачным комплексе “БелЭкспа”, што на праспекце Пераможцаў, 14. Сёлета кніжны форум мяркуецца прысвяціць Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням. Асаблівая ўвага будзе звернута і на юбілеі класікаў беларускай літаратуры, на памятныя гістарычныя даты нашай краіны.

Навіны бібліятэк