ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Чароўныя калядкі
"Золата", пра якое хочацца забыць

Што мусіў зрабіць Караткевіч

Што мусіў зрабіць Караткевіч
Іншыя Навіны

50 гадоў Беларусь чытае “Каласы...”

karat-2-295x295.jpgСлынны раман “Каласы пад сярпом тваім” – знакавы і для самога пісьменніка, і для ўсіх беларусаў. Згодна з рэйтынгам чытачоў, гэта адзін з самых значных твораў у гісторыі айчыннай літаратуры (разам з “Новай зямлёй” Якуба Коласа і “Палескай хронікай” Івана Мележа). На выстаўцы, прымеркаванай да 50-годдзя выдання, якая днямі адкрылася ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, належнае месца займае не толькі сам раман і яго аўтар, але і распавядаецца пра людзей, якія даследавалі падзеі, апісаныя ў рамане, і былі іх удзельнікамі.

Гэта і Эліза Ажэшка, і Уладзіслаў Сыракомля, і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. І адзін з галоўных герояў Уладзіміра Караткевіча – Кастусь Каліноўскі. Ёсць матэрыялы, якія тычацца і сучаснага погляду на тыя падзеі. Дарэчы, гісторыкі вызначаюць паўстанне як найбольш уплывовае ў фарміраванні беларускай нацыі. Назва часовай экспазіцыі сімвалічная: “Уладзімір Караткевіч. Абуджаная памяць...”.

Задума напісаць раман узнікла яшчэ на пачатку 1950-х гадоў, калі падчас вучобы ў Дзяржаўным кіеўскім універсітэце творца зацікавіўся старадрукамі. Спрыяла цікавасці і сямейнае паданне: адзін з продкаў па матчынай лініі, Тамаш Грыневіч, з’яўляўся кіраўніком паўстання на Магілёўшчыне, быў узяты ў палон і расстраляны…

Ідэю Уладзімір Караткевіч выношваў 8 гадоў. А пісаў 2 гады. Працаваў у розных мясцінах: у Рагачове ў дзедаўскай хаце, у Каралішчавічах у Доме творчасці, у Чалябінску, куды ездзіў да сястры, у Мінску. Першая публікацыя ў скарочаным выглядзе з’явілася ў “Полымі” ў 1965 годзе. Рэдагаваў твор Максім Танк. Потым з друкам узніклі праблемы: існавала перакананне, што галоўным героем – удзельнікам паўстання – мусіць быць народ, сялянства, а ў рамане арганізатар паўстання – шляхта. Адбываліся шматлікія нарады-абмеркаванні, выказваліся ідэалагічныя заўвагі. Выданне твора было пад пагрозай. Але з дапамогай Адама Мальдзіса і Генадзя Кісялёва раман выратавалі. Пра падрыхтоўку да друку твора Уладзімір Караткевіч згадваў у “Дзённіку 1965–1966 гадоў”. Пісаў: “...Пад канец жыцця ўсё ж пакіну свой варыянт, а не – то давядзецца падумаць хаця б пра аднаўленне таго, што папсавалі нажніцы ў прадчуванні іншых нажніц...”. Пры падрыхтоўцы “Поўнага збору твораў” укладальніца Валянціна Андрэева аднавіла тэкст, што “папсавалі тыя «нажніцы»”. Перавыданне, якое рыхтавалася ў выдавецтве “Папуры”, было зроблена па адноўленым тэксце, – ён на чвэрць большы, чым ранейшы.

Каласы пад сярпом тваім

Кожнае пакаленне пераасэнсоўвае гісторыю і яе герояў. Доўгі час у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі не сыходзіла са сцэны пастаноўка па рамане Уладзіміра Караткевіча. На выстаўцы прадстаўлены касцюмы галоўных герояў, у тым ліку Алеся Загорскага, а таксама шматлікія рукапісы, лісты, аўтографы, гальштук, кішэнны гадзіннік вытворчасці Паўла Бурэ, прылады для прыгатавання кавы (вядома, што пісьменнік з’яўляўся вялікім аматарам гэтага напою), ракавінкі, сувеніры і іншыя асабістыя рэчы Уладзіміра Караткевіча з фондаў музея. Адноўлены куток інтэр’ера са старым піяніна ў цэнтры (Уладзімір Караткевіч меў добры музычны слых, выдатна спяваў). З вялікай самакрытыкай і гумарам адносна свайго музіцыравання ён пісаў, што “...шматлікія таленты пайшлі тунна”. Але ж гісторыя сведчыць: талент, аддадзены служэнню Айчыне, зрабіў тое, што мусіў зрабіць. Падрыхтаваў магутную хвалю Адраджэння...

Экспазіцыю можна наведаць да канца навучальнага года.

Аўтар публікацыі: Яна Будовіч.

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам