9 студзеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Чароўныя калядкі”.
У адно з самых чароўных і загадкавых святаў дзеці развучвалі калядку і весела вадзілі дружны карагод.
Адчуць калядную атмасферу юныя ўдзельнікі змаглі, стварыўшы з гафрыраванай паперы, кардону, саломкі і бліскавак кампазіцыю “Калядная батлейка”.
Сумесная творчасць падаравала дзецям яркі і незабыўны свет Нараджэння Хрыстова.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.