ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Вызначаны кніжныя лідары мінулага года
Заняткі “Дзіцячая кніжная ілюстрацыя”

Рэха ненадрукаваных вершаў

Рэха ненадрукаваных вершаў
Іншыя навіны

Нават славутых беларускiх пiсьменнiкаў мы часта запамiнаем проста як iмя на вокладцы, партрэт у падручнiку... Не ведаючы нi пакручастага лёсу, нi таямнiц твораў. А колькi незаслужана забытых! Толькi юбiлейныя даты часам змушаюць пагаварыць пра таго цi iншага творцу. Чаму не скарыстаць гэтыя юбiлеi для нефармальнага знаёмства з беларускай лiтаратурай?

У рубрыцы “Iмя з вокладкi” – нечаканыя падрабязнасцi бiяграфii ды iншыя цiкавосткi пра юбiляраў. Першы персанаж рубрыкi – Адам Гурыновiч, у якога сёлета 150-гадовы юбiлей.

Нарадзiўся ў сям’i татарскага паходжання

Мацi Адама Гурыновiча паходзiла з гетманскага роду Сяняўскiх. А бацька, Калiкст Гурыновiч, з роду нашчадкаў татараў па прозвiшчы Гурыны, што аселi на Беларусi ў XVI стагоддзi. На нашых землях сялiлася шмат татараў яшчэ з часоў Вiтаўта i Грунвальда. Яны складалi асобныя татарскiя харугвы, мелi шляхецкае званне.

Эксперыментаваў з паравозамi

У Пецярбургу Адам далучыўся да рэвалюцыйнага руху. Але прафесiя чыгуначнага iнжынера яго таксама вельмi захапляла. Адам эксперыментаваў з канструкцыяй паравозаў, кажуць, былi ў яго знаходкi, што апярэджвалi час.

Запiсваў фальклор ад пакаёўкi

Адам захапiўся беларушчынай i зборам народнага фальклору. Асноўныя запiсы зрабiў ад пакаёўкi Кацярыны Смаленскай, якая служыла ў маёнтку яго бацькоў Крыстынопаль. Сотнi запiсаў песень i прыпевак адаслаў этнографу Яну Карловiчу ў Варшаву, дзе яны i былi надрукаваныя. Займацца навукай i рэвалюцыяй адначасова не выпадае. Адама арыштавалi.

Сябраваў з Францiшкам Багушэвiчам

Францiшак БагушэвiчНапачатку Адам Гурыновiч прачытаў кнiгi Мацея Бурачка, пазнаёмiўся з ягонымi сваякамi – сваiмi паплечнiкамi па рэвалюцыйным руху ў Пецярбургу. А тады ўжо сустрэўся з самiм аўтарам, Францiшкам Багушэвiчам. Захаваўся верш, прысвечаны Гурыновiчам улюбёнаму паэту:

Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,
За тое, што ў сэрцы збудзiў ты надзею...
Дзякуй табе, браце, i за тыя словы,
Што ўспомнiлi звукi нашай роднай мовы.

Не атрымаў дыплом з-за чаравiкаў

Калiкст Гурыновiч памёр, пакiнуўшы дваццацiвасьмiгадовую ўдаву з шасцю дзецьмi. Старэйшы брат па традыцыi пайшоў па вайсковай частцы. Адаму належала займець практычную спецыяльнасць: рэальная вучэльня, тады – Пецярбургскi тэхналагiчны iнстытут. Уступныя iспыты ў iнстытут прайшлi паспяхова. Але грошай не было, а чаравiкi зусiм прадзiравiлiся. Адам некалькi разоў пiсаў мацi, просячы грошы на новы абутак, але дарэмна. Так i хадзiў у дзiравых да студзеня. Пакуль не злёг. Ды так, што давялося вярнуцца дадому, лячыцца. А ўвосень, акрыяўшы, зноў паступiў на першы курс.

Памёр, не дачакаўшыся прызнання ў каханнi

Самыя палкiя пачуццi ўзнiклi ў Адама да дзяўчыны Розы Швайнiцкай, нявесты брата Казiмiра. Перапiска Адама i Розы надзвычай напружаная. Роза марыць пра “шалёнае” каханне, насмiхаецца з Адама i ягонымi спробамi пiсаць, падпiсваецца “Чужая Роза” i просiць сачынiць ёй эпiтафiю. А потым увесь любоўны трохкутнiк – Роза, Адам i Казiмiр – апынуўся адначасова ў Петрапаўлаўскай крэпасцi.

b228beef65742bfbaed8cf4ad0667c53.jpg

У заключэннi Роза ўсё параўноўвала братоў... Казiмiр здаецца ёй больш “прыземленым”, чым Адам. “Чужая Роза” пачынае называць Адама ў лiстах на “ты”. Яе выпускаюць. Праз нейкi час выпускаюць i Адама – але таму, што ён захварэў на чорную воспу. Адпраўляюць у Крыстынопаль памiраць. Мiж тым Роза робiць выбар на карысць Адама i збiраецца ехаць да яго, даглядаць. Чакае толькi лiста ад яго.

Лiст не прыйшоў. Адам памёр, яму было 25 гадоў.

Магiла паэта ўмоўная

Магіла Адама ГурыновічаМесца пахавання Адама Гурыновiча ў вёсцы Золькi (былы Крыстынопаль) страчанае. Толькi ў 1990-х вылiчылi, дзе мог ён быць пахаваны – побач са сваёй бабуляй па мацi. Там i паставiлi памятны знак.

Аўтар публікацыі: Людміла Рублеўская.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам