27 студзеня на занятках "Клуба кніжных прафесараў" у музеі кнігі дзеткі разважалі пра ролю ілюстрацыі ў кнізе, разглядалі афармленне старадрукаў і сучасных кніг. Удзельнікі прыйшлі да высновы, што сучаснае мастацтва кнігі – гэта своеасаблівы сінтэз літаратуры, выяўленчага мастацтва і дызайну.
Стварэнне малюнкаў для дзіцячай кнігі – задача складаная. У беларускай мастацкай культуры вядома нямала прыкладаў выдатных дзіцячых ілюстрацый.
Дзеткі вырашылі зрабіць сюрпрыз для мастака-графіка Сяргея Волкава і прыдумалі свае гісторыі да ягоных малюнкаў. Прэзентацыі "прафесараў" атрымаліся розныя: вясёлыя, сур'ёзныя, рамантычныя, вершаваныя, мастацкія, і ўсе без выключэння – таленавітыя!
Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.