ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У бібліятэцы прайшоў калядны канцэрт
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Добрыя казкі Алеся Савіцкага

Добрыя казкі Алеся Савіцкага
Іншыя навіны

У час святак хочацца пагартаць з дзецьмі старонкі беларускіх кніжак з захапляльным сюжэтам, прывабнымі героямі і яркімі ілюстрацыямі.

Напрыклад, кнігі Алеся Савіцкага “Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка”, “Яўгенка, Лінда і Рык”, “Прыгоды Муркі”, што склалі прыгодніцкую трылогію “Дзівосы Лысай гары”.

Alies-Savicki1“Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка”

Карасік, які меў ласкавае і духмянае імя Бублік, пабачыў свет у сажалцы, якая сапраўды нагадвала аграмадны блінец. З усходу Руды Блінец атуляе бярозавы гай, з-за якога ўранні выплывае сонца. Штораз, калі яно гушкаецца на бярозавых шатах, вада каля берагоў робіцца рудаватая. З боку, дзе пагорак з маладымі сасонкамі, да вады падступаюць вербалоз і чаромха. Вясной тут асабліва прыгожа, залівіста пяюць салоўкі. За чаромхавае голле ўвечары хаваецца сонца, вялізнае і агнявое. Чаромха і гнуткі вербалоз дугой звісаюць над самай вузкай і глыбокай затокай – Чаромхавай, альбо Белай. Карасікі жывуць дружна і весела: Бублік і Гузік па чарзе даюць нырца...

Удава пісьменніка Людміла Барысаўна Савіцкая, у мінулым дзіцячы доктар, распавяла пра мужа, з якім пражыла разам 55 гадоў.

Алесь Савіцкі нарадзіўся ў Полацку ў 1924 годзе. У час вайны кіраваў партызанскай падрыўной групай. У 1958 годзе скончыў Літаратурны інстытут ў Маскве і аспірантуру пры ім і прыехаў на практыку ў шматтыражку Іркуцкай ГЭС, дзе ўбачыў і апісаў у сваіх нарысах Енісей і Лену, Ангару і Амур.

Маскоўская дзяўчына Людміла вучылася на лячэбным факультэце старэйшага ў Маскве медыцынскага інстытута, падчас размеркавання папрасілася ў сібірскі Тайшэт. Там яны і пазнаёміліся, узялі шлюб ў 1961 годзе. Добра ведаючы цану чалавечага жыцця, цанілі кожнае яго імгненне, шанавалі адзін аднаго, любілі прыроду.

Пераехаўшы ў Мінск, Людміла Барысаўна ўсё працоўнае жыццё лячыла дзяцей, рабіла складаныя аперацыі, а Аляксандр Ануфрыевіч стаў пісьменнікам, узначальваў рэдакцыю выдавецтва “Ураджай”, працаваў вучоным сакратаром Літаратурнага музея Якуба Коласа, загадваў сектарам мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ. У сваіх раманах і аповесцях успамінаў апошнія баі за Берлін і сяброў з лясоў Ветрыншчыны, будаўнікоў Брацкай ГЭС і працаўнікоў гарода над Дзвіной, пісаў апавяданні пра лёс падлеткаў пасля вайны.

Алесь Савіцкі, як і яго жонка, заўсёды любіў дзяцей, выдатна разумеў дзіцячую псіхалогію, назіраючы за імі, а потым – за ўнукам Жэнем, добра адчуваў унутраны свет маленькіх чытачоў. Таму казкі пісьменніка адразу бяруць у палон, прывабліваюць дабрынёй, багаццем фарбаў і гукаў, захапляюць прыгажосцю маляўнічых куткоў, дзе жывуць любімыя ім жывыя істоты, выгляд і павадкі якіх ён трапна апісвае.

Alies-Savicki2“Яўгенка, Лінда і Рык”

Сабачаня ў кардонцы! Лабатая галава адсунула ўбок белы, у зялёныя яблыкі, Яўгенкаў швэдар. Нечакана мяккі і цёплы язычок лізнуў Яўгенкаву далонь. Потым радасна завукаўшы, шчанюк пачаў абсмоктваць мезенец, і Яўгенка ажно сцяўся ад шчымлівага пачуцця, якое раптоўна нарадзілася ў сэрцы. У скрыні з-пад зімовых бацькавых чаравікаў шчанюк пражыў два тыдні. За гэты кароткі час выразней акрэслілася белая, падобная абрысамі на сэрца, прыгожая манжэтка на грудзіне, белы банцік на шыі, раздаліся ўздоўжкі і ўшыркі тыгровыя палосы на спіне і бакавінах, поўсць набыла гушчыню і блішчастасць, пашырэлі белыя меціны пад кіпцюрыкамі парэдніх лап. Імя шчанюку далі – Лінда.

Творчасць Алеся Савіцкага адзначана многімі літаратурнымі ўзнагародамі, а дзіцячая трылогія “Дзівосы Лысай гары” ў 2002 годзе была ўганаравана Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь.

Alies-Savicki3“Прыгоды Муркі”

Мурка, рудаватая котка з белымі колцамі на чорна-бурым хвасце, згубілася – пагналася за прыгожай птушкай – у густым лесе на беразе невялікай рачулкі. Як яна знайшла дарогу да дома, да якога было добрых дзвесце кіламетраў? Хто і як дапамог ёй? Пра гэта расказвае сама Мурка. Сарока падказала ёй правілы паводзін у лесе, Янот Янотавіч паказаў вузкую сцяжынку праз густыя вербалозы. Стары бабёр з каштанава-бурай поўсцю перавёз котку праз рэчку, а ягоны сябра Рыдля перагрыз алешчыну напапалам і зрабіў з бярвення плыт, на якім Мурка паплыла далей, кнігаўка і канаплянка паказалі ёй шлях. У перадранішнім казачным сутонні ёй напаткаліся казачныя прыгажуны – ласі. Нібы загадкавыя чоўны яны не ішлі, а як бы плылі па бляклых палосах туману і зніклі ў сасновым бары. Чорны кот Максім, які ўмеў пачціва вітацца з варонамі, правёў Мурку дадому.

Аднойчы Людміла Барысаўна падаравала казкі мужа сваёй былой пацыентцы. Яе маленькі ўнучак так упадабаў каляровую кніжку і творы з яе, што доўга, прыціскаючы да сябе, не выпускаў з рук.

Аўтар публікацыі: Эла Дзвінская.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам