ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі

Мастацкія выстаўкі

Чароўны свет беларускай прыроды

23 Сне 2021

23 снежня ў галерэі “Панарама” адбылося адкрыццё фотавыстаўкі “Зялёны позірк”, якая знаёміць гледачоў з унікальнай і разнастайнай флорай і фаўнай Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Гродзенская пушча”.

Мастацкія выстаўкі

У бібліятэцы прэзентавалі выставу латвійскага фотамастака

22 Ліс 2021

22 лістапада ў галерэі “Мабільная” адбылося адкрыццё фотавыставы “Беларускі погляд Даўгаўпілса”, арганізаванай Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур.

Мастацкія выстаўкі

У бібліятэцы адкрылася выстаўка “Trans Atlantic Art Message” (+відэа)

7 Кас 2021

7 кастрычніка ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Trans Atlantic Art Message”. Экспазіцыя прысвечана лідару Баліварыянскай рэвалюцыі камандантэ Уга Рафаэлю Чавесу Фрыясу і яго ўнёску ў развіццё брацкіх адносін Венесуэлы і Беларусі праз прызму творчасці вядомага беларускага мастака, удзельніка шматлікіх выставачных праектаў Беларусі і замежжа Алеся Родзіна.

Мастацкія выстаўкі

Незабыўнае: адкрылася выстава, прымеркаваная да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны

17 Чэр 2021

17 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Незабыўнае: спектаклі і фільмы пра вайну”, прысвечанай 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Мастацкія выстаўкі

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстаўка “Italiae. Ад братоў Алінары да майстроў сучаснай фатаграфіі” (+відэа)

27 Май 2021

27 мая з нагоды адкрыцця выстаўкі “Italiae. Ад братоў Алінары да майстроў сучаснай фатаграфіі” прайшоў прадпрагляд экспазіцыі з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марыо Бальдзі і генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага.

Мастацкія выстаўкі

Беларускае крылатае Палессе (+ відэа)

19 Май 2021

19 мая ў галерэі “Панарама” адбылося адкрыццё фотавыстаўкі “Птушкі Палесся”. Выстаўка дзейнічае ў межах праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”, які працуе дзеля захавання дзікага асяроддзя аднаго з найвялікшых прыродных ландшафтаў Еўропы.

Мастацкія выстаўкі

Вобразы старажытнай Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

28 Кра 2021

28 красавіка ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) у межах Года народнага адзінства стартавала мастацкая выстаўка “Старажытная Беларусь”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча.

Мастацкія выстаўкі

Святое адвечнае хараство

23 Кра 2021

З 23 красавіка па 21 мая зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) запрашае наведаць выставу народна-прыкладной творчасці “Святое адвечнае хараство” і пазнаёміцца з работамі Ігара Анатольевіча Фурса.

Мастацкія выстаўкі

"Каб чалавек жыў як чалавек…": выстаўка да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна (+відэа)

28 Сту 2021

З нагоды 100-гадовага юбілею народных пісьменнікаў, класікаў беларускай літаратуры Івана Мележа і Івана Шамякіна 28 студзеня ў галерэі "Атрыум" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пачала працу літаратурна-мастацкая выстаўка "Каб чалавек жыў як чалавек…". Яе мэта – аддаць даніну павагі летапісцам эпохі, нагадаць наведвальнікам аб творчасці мастакоў слова, зацікавіць чытачоў творамі аўтараў.

Мастацкія выстаўкі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам