ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Чыт@ць нельга спыніцца. Дзе тут паставіць коску, каб не вынесці прысуд сучаснасці?
Вэбінар па тэхналагічных пытаннях каталагізацыі ў РЗЭК

Незабыўнае: адкрылася выстава, прымеркаваная да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны

Незабыўнае: адкрылася выстава, прымеркаваная да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны
Іншыя навіны

17 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Незабыўнае: спектаклі і фільмы пра вайну”, прысвечанай 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

nezabyvajem_1.jpg

Тэма вайны і жыцця з першых дзён глыбока пераасэнсоўвалася рэжысёрамі, сцэнарыстамі, акцёрамі, аператарамі – людзьмі творчымі і глыбока эмацыянальнымі. Тымі, хто ведаў пра яе не па чутках, хто выказаў, перадаў нам усю праўду, боль і трагізм народа з дапамогай тэатра і кіно.

Мастацкія фільмы і тэатральныя пастаноўкі пра вайну, знятыя і пастаўленыя аператарамі – удзельнікамі ваенных дзеянняў, сцэнарыі для якіх напісаны па творах відавочцаў, ролі, сыграныя акцёрамі-франтавікамі, з’яўляюцца для нас непадробным прыкладам гераізму і мужнасці таго пакалення.

На экспазіцыі прадстаўлена каля 80 фатаграфій і кадраў з фондаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў. Гэта эксклюзіўныя фатаграфіі і матэрыялы пра легендарныя і любімыя гледачамі фільмы і спектаклі: “Два байцы”, “Чакай мяне”, “Балада пра салдата” па сцэнарыі камандзіра штаба ВПС В. Яжова; “Ідзі і глядзі” па сцэнарыі партызана А. Адамовіча; “Знак бяды” па аповесці В. Быкава, “Вазьму твой боль” паводле рамана І. Шамякіна, легендарны спектакль Ю. Любімава “А зоры тут ціхія...” паводле аповесці франтавіка Б. Васільева.

На выставе можна азнаёміцца са сцэнарыямі фільмаў, фотадакументамі, артыкуламі з перыядычных выданняў, энцыклапедыямі, навукова-папулярнай літаратурай з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў ваенны і пасляваенны перыяд.

Адкрываючы мерапрыемства, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава падкрэсліла: “У свой час кінематограф адыграў вельмі важную ролю, адлюстраваўшы гераічны подзвіг савецкага народа на вялікім экране. Тэатр і драматургія дапамаглі прааналізаваць духоўны складнік нашага народа, які дапамог нам атрымаць Перамогу. Тэма вайны не вычэрпваецца ў творчасці і сучасных рэжысёраў і сцэнарыстаў, якія па-ранейшаму лічаць, што пра Вялікую Айчынную вайну трэба пісаць, ставіць спектаклі і здымаць фільмы. Гісторыя блякне, калі яна не з’яўляецца часткай перажытага самім чалавекам. А такія віды мастацтва, як кіно і тэатр, максімальна задзейнічаюць наш эмацыянальны складнік”.

nezabyvajem_5.jpg

З відэазваротам да прысутных звярнулася спецыяліст аддзела культурных праграм Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў Святлана Бальшакова: “Ствараючы экспазіцыю, мы стараліся рабіць акцэнт на найбольш знакавых для свайго часу спектаклях і фільмах. Хочацца, каб вы, дарагія наведвальнікі, звярнулі ўвагу, хто стаіць за стварэннем гэтых фільмаў і спектакляў, каб убачылі галоўную сілу простых савецкіх людзей, чыё штодзённае жыццё і барацьба самі па сабе з’яўляліся подзвігам”.

На мерапрыемстве таксама выступілі загадчыца кафедры тэатральнай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, дацэнт, кандыдат мастацтвазнаўства Іна Алексніна і загадчык Музея гісторыі беларускага кіно Ігар Аўдзееў.

Рэжысёры, аператары, сцэнарысты, акцёры, пісьменнікі, якія прайшлі вайну, ведалі пра яе не па чутках, стваралі дзіўныя па дакладнасці і эмацыянальным напружанні фільмы і спектаклі... Няхай вайна застанецца ў мінулым! А мастацтва будзе нам напамінам пра яе.


Уваход на экспазіцыю – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстава будзе працаваць да 5 верасня 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам