ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Фраза мележаўская ажывае народнай мудрасцю
Галоўнае багацце бібліятэкі – нашы чытачы і фонды

Шматгранны манумент мастацтва: у Нацыянальнай бібліятэцы – новая выстаўка (+відэа)

Шматгранны манумент мастацтва: у Нацыянальнай бібліятэцы – новая выстаўка (+відэа)
Іншыя навіны

6 ліпеня ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) пачала работу выстаўка “Манумент”, якая праходзіць у межах Рэспубліканскага фестывалю манументальнага мастацтва.

На ўрачыстым адкрыцці з прывітальным словам выступіла генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава. Сваімі меркаваннямі з публікай падзяліліся эксперты Беларускага саюза мастакоў: першы намеснік старшыні, мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч, старшыня секцыі манументальнага мастацтва, куратар рэспубліканскага фестывалю, мастак Васіль Зянько, член грамадскага аб’яднання, жывапісец-манументаліст Сямён Дамарад.

manument_1.jpg

У экспазіцыі прадстаўлены віртуозна выкананыя, шматгранныя, лёгкія і дасканалыя работы Каміля Камала. Жывапісныя палотны майстра злучаюць рэалістычнае з незямным, колеры і контуры, сугучнае і супраціўнае. Краявіды, выкананыя Сямёнам Дамарадам, дакладна перадаюць настрой, надвор’е, стан наваколля: колеры навальнічнага неба, пах квітнеючага саду, сонечны бляск снегу, далікатную раннюю вясну і сціплую познюю восень. Гістарычны жывапіс, напоўненыя пачуццямі краявіды Алеся Сушы даўно сталі аўтарскімі прыкметамі мастака, па якіх яго пазнае глядач. Аўтар славіцца кранальнымі і незвычайнымі жаночымі вобразамі, у яго работах дзіўным чынам спалучаюцца цеплыня, дабрыня і рэдкая шчырасць.

manument_3.jpg

Мастак чалавечых пачуццяў, Андрэй Скіцеў прадстаўляе работы, актуальныя ў любой краіне, тэму, нязменную праз стагоддзі, у часе і прасторы, зразумелую на любой мове. Пачуцці маюць адценні, упэўнены майстар, пасродкам шэрагу мастацкіх прыёмаў ён стварае маштабныя мапы ўнутранага падарожжа чалавека, яго вандровак у адносіны з іншымі. Адзін з найцікавейшых беларускіх сучасных мастакоў Сяргей Крыштаповіч – аўтар неакадэмічных работ, якія вылучаюцца складаным асацыятыўным шэрагам, шматслойнасцю ўспрымання, авангарднасцю, у якіх няма месца рэалізму, прадказальнасці, стандартам. Андрэй Кольга сумяшчае ў мастацкіх вобразах авангарднасць і цеплыню. Звычайныя прадметы і персанажы аталяюцца незвычайнымі колерамі, сюжэтамі, сэнсамі. Мясцовы каларыт і надзённая смеласць арганічна супрацоўнічаюць у жывапісу аўтара.

manument_2.jpg

Пабываць у “Мідыйскам царстве”, пазнаёміцца з “Начным госцем” і “Райскімі птушкамі” і апынуцца “Неяк у лесе” ці ў “Восені ў вёсцы” можна на экспазіцыі “Манумент” да 21 лістапада 2021 года.

Дата заканчэння выстаўкі можа быць зменена.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам