ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
У пісьменніцы і перакладчыцы Ганны Янкуты выйшла новая дзіцячая кніга ў аўдыяфармаце
Прэзентацыя новага выдання Францішка Жылкі “Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць”

У бібліятэцы адкрылася выстаўка “Trans Atlantic Art Message” (+відэа)

У бібліятэцы адкрылася выстаўка “Trans Atlantic Art Message” (+відэа)
Іншыя навіны

7 кастрычніка ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Trans Atlantic Art Message”. Экспазіцыя прысвечана лідару Баліварыянскай рэвалюцыі камандантэ Уга Рафаэлю Чавесу Фрыясу і яго ўнёску ў развіццё брацкіх адносін Венесуэлы і Беларусі праз прызму творчасці вядомага беларускага мастака, удзельніка шматлікіх выставачных праектаў Беларусі і замежжа Алеся Родзіна.

Серыя “Венесуэла” стварае ўяўны вобраз краіны, вылучаецца шматузроўневым сінтэзам нацыянальных вобразаў-сімвалаў культур Венесуэлы і Беларусі. Адметны стыль мастака, яго характэрная тэхніка ліній і кропак, падрабязных фрагментаў раскрываюць сюжэты работ, прадстаўленых у экспазіцыі: сусветны скон-апакаліпсіс, міфалагемы, астралагічныя прылады, вобразы часу, агульнапланетарныя пытанні... Вялікая колькасць дэталяў, насычаных алегорыямі, прымушае пільна разглядаць працы, стварае таямніцу пранікнення ў сутнасць задуманага, у складаны космас асабістага аўтарскага светаадчування, які трэба “чытаць” і расшыфроўваць.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Франклін Рамірэс Аракэ, мастак, жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў Алесь Родзін, Спецыяльны пасланнік Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Куба, прэзідэнт Навукова-даследчага інстытута па вывучэнні ідэйнай спадчыны Уга Чавеса Адан Чавес.

Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь выказала падзяку адміністрацыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за супрацоўніцтва ў рэалізацыі экспазіцыі “Trans Atlantic Art Message”.

Спецыяльны пасланнік Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Куба Адан Чавес передаў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі кнігі, выдадзеныя Навукова-даследчым інстытутам па вывучэнні ідэйнай спадчыны Уга Чавеса на іспанскай мове.

Добры настрой сустрэчы падтрымалі таленавітыя венесуэльскія музыкі Анхель Веласкес і Анджэла Кармон.

Праект “Trans Atlantic Art Message” пабуджае задумацца, узгадаць момант сустрэчы з самім сабой і падсвядомасцю, натхняе асэнсаваць каштоўнасць добрых узаемаадносін, мінулага вопыту і шчырасці. Мовай вобразаў мастацтва разбурае межы і ўзводзіць масты, ствараючы агульную прастору ўзаемаразумення.

Арганізатарамі выстаўкі выступілі Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.


Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Экспазіцыя размешчана ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) да 4 студзеня 2022 г.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам