ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Мой цудоўны агарод
Да 85-годдзя з дня нараджэння першага загадчыка навукова-даследчага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Канстанціна Сямёнавіча Санько

Багацце кветак і колераў: вясновае віншаванне ад Нацыянальнай бібліятэкі

Багацце кветак і колераў: вясновае віншаванне ад Нацыянальнай бібліятэкі
Іншыя навіны

3 сакавіка ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адкрылася выстаўка акварэлі і малюнка “Палітра вясны. Пакуль расце трава на Беларусі”.

Праект-віншаванне прысвечана Дню жанчын і прызначана нагадаць пра хуткае абуджэнне прыроды. Арганізатарамі выстаўкі акварэлі і малюнка сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, арт-студыя “Аквавір” (кіраўнік Уладзімір Рынкевіч) і Беларускі саюз мастакоў.

З прывітальным словам на адкрыцці экспазіцыі выступіла першы намеснік генеральнага дырэктара Алена Далгаполава: “Вясновыя мастацкія выстаўкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – добрая традыцыя, якая цягнецца дзесяцігоддзямі. Папулярнасць выставачнага праекта “Палітра вясны” мінулага года сведчыць, што і вясновыя выстаўкі, і выстаўкі акварэлі карыстаюцца ў наведвальнікаў галерэй сталым поспехам”.

Куратар праекта, акварэліст, мастацтвазнаўца Уладзімір Рынкевіч распавёў пра паэтычны радок у назве выстаўкі: “Букеты садовых кветак, як сімвал дабрабыту, шчырых пачуццяў, звычайна суправаджаюць значныя грамадскія і асабістыя падзеі. А што ж трава? Разнастайнасць лясной і лугавой квецені, разнатраўя абуджаюць фантазію і падказваюць мастаку асацыяцыі, варыянты форм выяўленчай вобразнасці, мастацкай іншасказальнасці, метафарычнасці, сімвалічнасці і абстракцыі”.

Падчас адкрыцця сваімі ўражаннямі з прысутнымі таксама падзяліліся  намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” па творчай рабоце, мастак-графік Андрэй Басалыга, дырэктар выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Вольга Ваніна.

Адбор экспанатаў адбываўся па конкурсным прынцыпе. У экспазіцыі прадстаўлены работы такіх прафесійных беларускіх акварэлістаў, як Алесь Квяткоўскі, Вера Каўзановіч, Мікалай Аўчыннікаў, Ягор Арцюхоў, Рыгор Мяжуеў, Алена Шычко, Сяргей Пісарэнка, Наталля Авяр’янава, Галіна Хайдарава, Фелікс Гумен, а таксама маладых мастакоў, педагогаў, сяброў творчых суполак, студэнтаў мастацкіх спецыяльнасцей ВНУ.

Сярод выстаўленых твораў кампетэнтнае журы вызначыла лепшыя працы. Пераможцы атрымалі дыпломы ад куратара праекта Уладзіміра Рынкевіча.  Найлепшым акварэлістам былі прэзентаваны кнігі “Асобы і вобразы: беларуская графіка XIX стагоддзя” (2019) і “Акварэлія. Беларускі акварэльны жывапіс” (2020) Уладзіміра Рынкевіча. Апошняе выданне прадстаўляе больш за 160 ілюстрацый сучасных беларускіх мастакоў-акварэлістаў. На XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы 2021 года кніга атрымала дыплом I ступені ў намінацыі “Арт-кніга”. Абодва выданні захоўваюцца ў фондзе НББ.

Запрашаем паглядзець выстаўку акварэлі і малюнка “Палітра вясны. Пакуль расце трава на Беларусі”. Наведвальнікаў галерэі чакаюць па-сапраўднаму цёплыя вясновыя работы, багацце кветак і колераў, добры настрой і светлая хваля натхнення.


Уваход на экспазіцыю – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Выстаўка будзе працаваць да 15 мая 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”

9 Кра 2021

19 красавіка ў 12.00 пройдзе вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”

9 Кра 2021

15 красавіка з 10.00 да 11.30 Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць вэбінар для бібліятэк, падключаных да рэгіянальных зводных электронных каталогаў нашай краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

РЗЭК бібліятэк Мінскай вобласці працягвае раскрываць фонды бібліятэчных устаноў рэгіёна

9 Кра 2021

Да Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Мінскай вобласці далучыліся два новыя партнёры – Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўла Пранузы і Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. Рэсурс папоўніўся на 87 тысяч бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў гэтых бібліятэчных установах.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111