ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Музычнай страфы паэтка
Названы лаўрэаты прэмій імя Міхася Стральцова і часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф»

Адкрылася ўнікальная выстаўка пра мастацтва ілюстрацыі (+відэа)

Адкрылася ўнікальная выстаўка пра мастацтва ілюстрацыі (+відэа)
Іншыя навіны

16 лютага ў атрыуме Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася рэспубліканская выстаўка кніжнай графікі «ILLUSTRATIO. Разнастайнасць тэхнік ілюстравання».

Мэта праекта – звярнуць увагу грамадскасці на каштоўнасць ілюстрацый у друкаваных выданнях, розныя графічныя тэхнікі іх стварэння, дзякуючы якім кнігі становяцца ўнікальнымі і непаўторнымі, наглядна прадэманстраваць высокі мастацкі ўзровень тэхнік ілюстравання і лепшыя ўзоры нацыянальнага кнігавыдання.

Распачаў мерапрыемства і надаў яму непаўторную творчую атмасферу тэатр танца “ОтражениЯ” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі пад кіраўніцтвам Антаніны Руткоўскай.

Illustratio_5.jpg

З прывітальным словам выступіў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі:

“Сёння ў нас адкрыццё незвычайнай выстаўкі, прысвечанай афармленню кнігі. Гэтая традыцыя доўжыцца больш за 500 гадоў: першыя гравюры былі змешчаны яшчэ ў кнігах першадрукара Францыска Скарыны, факсімільныя выданні якіх можна ўбачыць у экспазіцыі. Беларуская кніга – прыгожая, і ў гэтым важную ролю адыгрывае ілюстратар. Той, хто робіць яе знешні выгляд прыцягальным і раскрывае той сэнс, які не заўсёды бачны за словамі”.

Illustratio_6.jpg

Дэкан мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ганна Конанава адзначыла:  

“Гісторык мастацтва, жывапісец, графік Уладзімір Фаворскі параўнаў кнігу з архітэктурным помнікам і пазначыў яе як прасторавы малюнак літаратурнага твора, які развіваецца ў часе. Працягваючы гэтую думку, хачу падкрэсліць, што мастак, афармляючы кнігу, арганізоўвае нейкае падарожжа па ёй, нібы па інтэр'ерах цудоўнага архітэктурнага збудавання. Нідзе няма такога часавага і каляровага акорда, як у кнізе і архітэктуры. Невыпадкова ў экспазіцыі разам з вядомымі майстрамі прадстаўлены работы і студэнтаў двух факультэтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў - факультэта дызайну прыкладнога мастацтва і мастацкага факультэта”.

Адзін з удзельнікаў выстаўкі “ILLUSTRATIO” загадчык кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Юрый Хілько заўважыў: “Выстаўка дае суцэльнае і прафесійнае ўяўленне пра графічныя тэхнікі і ілюстрацыі. Варта зрабіць падобныя экспазіцыі добрай традыцыяй”.

Намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” па творчай рабоце, мастак-графік Андрэй Басалыга прыняў удзел у стварэнні відэамайстар-класса па афорце, аднаго з тых, якія дэманструюцца ў экспазіцыі. Мастак падкрэсліў, што выстаўка атрымалася навукова-даследчай і нават назваў яе ўнікальнай. Кнігі, арыгіналы ілюстрацый, матэрыялы і інструменты для працы ў графічных тэхніках дазваляюць пранікнуцца цудам стварэння кнігі, паглядзець на яе як на твор мастацтва.

У экспазіцыі гледачы могуць убачыць факсімільныя выданні беларускага першадрукара Францыска Скарыны, “Манга” Кацусіка Хакусая, рэдкія выданні французскай паэзіі, хромалітаграфіі еўрапейскай моды канца XIX ст. і інш. 

Illustratio_2.jpg

Выданні знаёмяць не толькі з разнастайнасцю існуючых тэхнік, але і з тэматычным і жанравым ахопамі кніг.

Сапраўды, галоўнай каштоўнасцю выстаўкі з'яўляецца разнастайнасць. На ёй прадстаўлена і графіка беларускіх мастакоў: афорты, літаграфіі, лінарыт, дрэварыт, акварэлі і аркушы ў іншых тэхніках. Работы класікаў ілюструюць творы беларускіх і сусветных паэтаў і пісьменнікаў, выданні аб гісторыі Беларусі, зборнікі казак для дзяцей і г.д.

Уявіць асаблівасці працы мастака падчас працэсу стварэння ілюстрацыі дапамогуць афортны станок, фарбы, шаберы, пэндзлі, штыхелі, разцы, літаграфскі камень і іншыя прадстаўленыя на выстаўцы матэрыялы. Таксама ў экспазіцыю ўвайшлі навуковыя, навукова-папулярныя, вучэбныя выданні, прысвечаныя тэхнікам ілюстравання.

Праект накіраваны на папулярызацыю кніжнага мастацтва і ўключае сустрэчы з мастакамі-ілюстратарамі, а таксама інтэрактыўныя пляцоўкі ад беларускіх мастакоў-графікаў Веры Каўзановіч, Марыі Дарожкі, Андрэя Басалыгі. Натхніўшыся ўзорамі сусветнай ілюстрацыі, можна паспрабаваць стварыць сваю з дапамогай сучасных тэхналогій.


Праект будзе доўжыцца да 9 жніўня 2021 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 97 37.

Чытайце таксама: ФОТОФАКТ: Выставка книжной графики открылась в Национальной библиотеке (БелТА)

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам