ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Таццяна Шамякіна: Шамякін прагнуў пастаяннай вучобы...
Лепшыя з лепшых: на выніковым пасяджэнні дырэкцыі ўзнагароджаны супрацоўнікі бібліятэкі

"Каб чалавек жыў як чалавек…": выстаўка да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна (+відэа)

"Каб чалавек жыў як чалавек…": выстаўка да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна (+відэа)
Іншыя навіны

З нагоды 100-гадовага юбілею народных пісьменнікаў, класікаў беларускай літаратуры Івана Мележа і Івана Шамякіна 28 студзеня ў галерэі "Атрыум" пачала працу літаратурна-мастацкая выстаўка "Каб чалавек жыў як чалавек…". Яе мэта – аддаць даніну павагі летапісцам эпохі, нагадаць наведвальнікам аб творчасці мастакоў слова, падтрымаць цікавасць чытачоў да літаратурнай спадчыны аўтараў.

У экспазіцыі прадстаўлены выданні твораў Івана Мележа і Івана Шамякіна з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: першыя з іх, самыя рэдкія, юбілейныя, з аўтографамі майстроў слова, у перакладзе, з выдатна аформленымі вокладкамі і ілюстрацыямі знакамітых мастакоў. Акрамя кніг можна ўбачыць ілюстрацыі да твораў пісьменнікаў такіх аўтараў, як Арлен Кашкурэвіч, Людвіг Асецкі, Сяргей Раманаў, Эдуард Агуновіч, Мікалай Гаеў і інш., якія аздобілі тэксты, дадалі літаратурным героям шчырасці і праўдзівасці, глыбокага і тонкага псіхалагізму.

З прывітальным словам выступіла першы намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава:

"Больш як тыдзень аддзяляе юбілеі гэтых вялікіх творцаў. Але тыя словы, якія вынесены ў назву сённяшняй выстаўкі – «Каб чалавек жыў як чалавек» (цытата з твора Івана Мележа) – уласцівы для творчасці абодвух пісьменнікаў. Кожны з іх пакінуў пасля сябе значны след у нацыянальнай культуры. Рыхтуючы выстаўку, мы звярнулі ўвагу на самыя знакавыя іх раманы, імкнуліся паказаць не толькі тыя выданні, якія пабачылі свет у Беларусі, але і выйшлі за межамі нашай краіны, у тым ліку ў перакладах на розныя мовы".

Першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання "Беларускі саюз мастакоў", мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч нагадала пра адметнасць экспазіцыі:

"У нашых традыцыях літаратура і мастацтва заўжды былі спалучаны і аб’яднаны. Гэта дазваляе заглянуць глыбей у нашу культуру. Акрамя творчасці знакавых беларускіх пісьменнікаў на выстаўцы можна ўбачыць ілюстрацыі тых мастакоў, якія сёння таксама ўжо сталі класікамі. Напрыклад, лінагравюры Наталлі Паплаўскай да рамана «Людзі на балоце» Івана Мележа. Яна зрабіла іх у якасці дыпломнай работы яшчэ студэнткай. Зусім нядаўна мы адзначылі яе 90-годдзе".

melez_shamiakim_6.JPG

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дзіцячы пісьменнік, публіцыст, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, намеснік старшыні па творчай рабоце грамадскага аб’яднання "Беларускі саюз мастакоў", мастак-графік Андрэй Басалыга, мастацтвазнаўца, арт-крытык, арт-дырэктар аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі "Брама" Ларыса Фінкельштэйн.

melez_shamiakim_1.JPG

Раманы, аповесці і апавяданні народных пісьменнікаў закранаюць адны з самых няпростых перыядаў жыцця беларускага народа, уздымаюць вострыя праблемы сучаснасці, надзённасці, становяцца значнымі вехамі для самавызначэння і самаўспрымання беларусаў, распавядаюць аб праблемах бацькоў і дзяцей, глыбокай грамадзянскай неабыякавасці, маральных і этычных спрэчках, тыповых надзённых чалавечых пытаннях. Ва ўсіх літаратурных творах цэнтрам увагі з’яўляецца чалавек, яго думкі, памылкі і ўчынкі.

Наведаць выстаўку і азнаёміцца глыбей з творамі, якія сталі залатым фондам беларускай літаратуры, знайсці натхненне і суцяшэнне можна да 25 мая 2021 г. Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Апублікавана праграма Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

20 Кра 2021

22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. За дзесяцігоддзі правядзення навуковы форум стаў сапраўдным брэндам, пазнавальным сярод даследчыкаў і спецыялістаў розных краін. Штогод у праграме чытанняў – сустрэчы даследчыкаў, навуковыя дыскусіі і абмеркаванні, выставы і прэзентацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Унікальная магчымасць публікацыі ў часопісах адкрытага доступу для аўтараў навуковых прац з Беларусі

20 Кра 2021

19 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыума бібліятэк EIFL і выдавецтва Wiley адбыўся вэбінар, прысвечаны публікацыі навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 125-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага бібліёграфа Адама Антонавіча Сакольчыка

19 Кра 2021

У гісторыі станаўлення і развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі шмат асоб, чый прафесійны ўнёсак у развіццё бібліятэчнай галіны складана пераацаніць. Сярод іх – Адам Антонавіч Сакольчык – спецыяліст з вялікай літары, таленавіты педагог і вядомы беларускі бібліёграф, чалавек з вельмі няпростым і цікавым лёсам.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

“Цікава пачытаць”: кніга “Фінансавыя казкі для дзяцей”

19 Кра 2021

17 красавіка ў дзіцячым пакоі на занятках з серыі “Цікава пачытаць” наведвальнікі разам з персанажамі кнігі Я. Фраловай “Фінансавыя казкі для дзяцей” займальна навучаліся фінансавай грамаце.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Заняткі ў межах конкурсу “Малады беларускі экслібрыс”

19 Кра 2021

17 красавіка адбыліся першыя заняткі ў межах конкурсу “Малады беларускі экслібрыс” з мэтай падрыхтоўкі юных мастакоў да стварэння кніжных знакаў, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і 15-годдзю музея кнігі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111