ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Пра мінулае і адвечнае
"Каб чалавек жыў як чалавек…": выстаўка да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна (+відэа)

Таццяна Шамякіна: Шамякін прагнуў пастаяннай вучобы...

Таццяна Шамякіна: Шамякін прагнуў пастаяннай вучобы...
Іншыя навіны

Кнігу «Іван Шамякін: вядомы і невядомы» доктара філалагічных навук Таццяны Шамякінай, што днямі выходзіць у Выдавецкім доме «Звязда», можна смела лічыць унікальнай. І гэта ніякае не перабольшванне…

Дачка славутага літаратара, народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна падрабязна, досыць грунтоўна расказвае пра жыццё свайго бацькі, пра тыя вытокі – радаводныя, біяграфічныя, якія зрабілі яго пісьменнікам. Аўтар «Трывожнага шчасця», мноства іншых раманаў, аповесцяў, апавяданняў паўстае перад чытачом цікавым суразмоўцам, навідавоку – усе яго чалавечыя якасці. Таццяна Іванаўна любіць свайго героя і свайго бацьку, аб’ектыўна як літаратуразнаўца разглядае іх творы, паказвае іх сапраўднае месца ў беларускай нацыянальнай літаратуры. 

Першы раздзел – «З асабістага». Аўтар падае звесткі энцыклапедычнага характару ў артыкуле «Родныя Івана Шамякіна». Далей ідуць «Урыўкі з дзённіка дачкі пра падзеі аднаго года ў жыцці І. Шамякіна, 1980 год». Нават знаёмства з лаканічнымі запісамі кшталту хронікі падаюцца цікавым мастацкім дакументам, які адлюстроўвае характар пісьменніка, грамадскага дзеяча. «21 красавіка. Тата і мама паехалі ў Маскву. І. Ш. – у часопіс „Дружба народов“. Цёплая, як заўсёды, сустрэча з франтавым сябрам Віктарам Вольскім – дырэктарам Інстытута Лацінскай Амерыкі. 24 красавіка. Вяртанне бацькоў з Масквы. І. Ш. паехаў да А. Макаёнка на лецішча. 27 красавіка. Бацькі ездзілі ў Бабруйск на прэм’еру п’есы І. Ш. „Залаты медаль“. Пастаноўка спадабалася. 1 мая. Адзначалі свята вясны і працы ў бацькоў на кватэры. Сёння ж – 40-годдзе вяселля бацькоў. Тата гаварыў, што стаміўся, хоча пайсці з Саюза пісьменнікаў. 3 мая. Саракавіны з дня смерці П. Броўкі. Сабраліся ў кафэ Дома літаратараў. Было чалавек шэсцьдзесят. 9 мая. І. Ш. ездзіў ускладаць вянкі ў Хатынь, на Курган Славы. Шмат сяброў віншавалі яго з днём Перамогі па тэлефоне. 11 мая. Прэм’ера п’есы А. Макаёнка „Пагарэльцы“ – замест той п’есы, што не прайшла. Прэм’еру не аб’яўлялі. У п’есе рэзкая крытыка бюракратыі. Прынялі нядрэнна. 12 мая. Прэм’ера тэлевізійнага фільма „Атланты і карыятыды“. Тату падабаецца больш, чым „Шлюбная ноч“...»

Другі раздзел – «Радавод». Літаратуразнаўца выбудавала своеасаблівы трыялет – «Тэрыторыя любові» (маці пісьменніка); «Тэрыторыя кахання» (жонка пісьменніка); «Тэрыторыя шчасця» (дзеці пісьменніка). 

Трэцюю частку кнігі «Іван Шамякін: вядомы і невядомы» складаюць артыкулы пра творчасць пісьменніка «Міф пра Сталіна і яго развянчанне М. С. Хрушчовым ва ўспрыняцці беларускіх пісьменнікаў ваеннага пакалення», «Сімволіка загалоўкаў у творах Івана Шамякіна» і інш). 

Таццяна Шамякіна расказвае і пра стасункі Івана Пятровіча з рознымі відамі мастацтва – і пра архітэктурныя яго зацікаўленні, пра выяўленчае мастацтва і музыку ў жыцці Івана Шамякіна. 

Завяршае кнігу аповесць самога героя – «Слаўся, Марыя!», твор, прысвечаны жонцы – Марыі Філатаўне Шамякінай (Кротавай). 

Выданне, якое працягвае адмысловую серыю гісторыка-літаратурных кніг, прысвечаных беларускім пісьменнікам (раней выходзілі зборнікі пра Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Сяргея Грахоўскага), несумненна, спатрэбіцца ў і агульна адукацыйнай школе, і ў ВНУ, дзе вывучаюць творчасць славутага беларускага пісьменніка. 

Аўтар публікацыі: Кастусь Лешніца.

Крыніца: Звязда

Наведайце таксама літаратурна-мастацкую выстаўку “Каб чалавек жыў як чалавек…”, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Івана Мележа і Івана Шамякіна.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам