ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
"Каб чалавек жыў як чалавек…": выстаўка да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна (+відэа)
Запрашаем азнаёміцца з матэрыяламі навукова-практычнага семінара “Шляхамі маладнякоўцаў” (+відэа)

Лепшыя з лепшых: на выніковым пасяджэнні дырэкцыі ўзнагароджаны супрацоўнікі бібліятэкі

Лепшыя з лепшых: на выніковым пасяджэнні дырэкцыі ўзнагароджаны супрацоўнікі бібліятэкі
Іншыя навіны

28 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло пашыранае пасяджэнне дырэкцыі аб выніках 2020 года і задачах на 2021 год.

На мерапрыемстве выступіў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Ён падвёў вынікі, выказаў словы падзякі калектыву за зладжаную працу і вызначыў планы і задачы на бягучы год.

Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў за поспехі ў працоўнай дзейнасці. За шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь аб’яўлена загадчыцы сектара індэксавання дакументаў па гуманітарных навуках аддзела індэксавання дакументаў Алене Сідарэнка, загадчыку аддзела абслугоўвання электратэхнічнага абсталявання і ліфтаў Юрыю Дашкевічу, загадчыку сектара падрыхтоўкі да друку выдавецкага аддзела Дзянісу Макарэвічу.

Ганаровай граматай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзнагароджаны загадчыца сектара кадравай работы аддзела прававой і кадравай работы Юлія Ганчарова, загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Ірына Градоўкіна, вядучы інжынер-энергетык аддзела абслугоўвання электратэхнічнага абсталявання і ліфтаў Таццяна Дыноўская, галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага абслугоўвання Святлана Івашчанка, начальнік планава-эканамічнага аддзела Ірына Лялькоўская, загадчыца сектара маніторынгу і каардынацыі дзейнасці бібліятэк навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Анастасія Маслоўская, галоўны інжынер Юрый Марозаў, начальнік цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў Віктар Пшыбытка, загадчыца аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Алена Тулупава, галоўны бібліёграф сектара фарміравання інфармацыйнай прадукцыі навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Наталля Шашэнька.

Падзяка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі аб’яўлена вядучаму бібліёграфу сектара апрацоўкі дакументаў на замежных мовах аддзела бібліяграфічнай апрацоўкі дакументаў Кацярыне Акрутнай, загадчыцы сектара камплектацыі абсталявання і матэрыялаў гаспадарчага аддзела Марыне Бондаравай, інжынеру па каштарыснай працы аддзела эксплуатацыі будынка і абсталявання Ірыне Буяльскай, загадчыцы сектара маніторынгу, набыцця і распаўсюджвання электронных інфармацыйных рэсурсаў аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Марыі Дамоўскай, вядучаму інжынеру па арганізацыі перавозак аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Сяргею Дубаўцову, вядучаму інжынеру-энергетыку аддзела абслугоўвання электратэхнічнага абсталявання і ліфтаў Ірыне Дудкінай, галоўнаму бібліятэкару аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі Вользе Ігнацьевай, загадчыцы сектара прававой работы аддзела прававой і кадравай работы Вераніцы Кнізе, галоўнаму бібліёграфу сектара арганізацыі і навуковай апрацоўкі фондаў навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Святлане Пахоменкавай, загадчыцы сектара развіцця фарматаў BELMARC аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій Зоі Пятроўскай, загадчыцы сектара аператыўнага інфармавання інфармацыйна-аналітычнага аддзела Таццяне Папроцкай, вядучаму архівісту агульнага аддзела Яне Пляшкевіч, вядучаму бібліятэкару сектара інфармацыйнай падтрымкі інтэрнэт-партала аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала Ганне Солушка, галоўнаму бібліёграфу сектара рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Наталлі Струц, загадчыцы сектара рэкламы аддзела сувязей з грамадскасцю Дамініцы Тармола.

ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!
Хай 2021 год будзе плённым перыядам, калі ўсе планы, надзеі і жаданні стануць рэальнасцю, поспех бясспярэчна ідзе за вамі, а да калекцыі перамог дадасца яшчэ некалькі :)

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам