ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
КП – 2021
Тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы “РУКОНТ”

У бібліятэцы прэзентавалі выставу латвійскага фотамастака

У бібліятэцы прэзентавалі выставу латвійскага фотамастака
Іншыя навіны

22 лістапада ў галерэі “Мабільная” адбылося адкрыццё фотавыставы “Беларускі погляд Даўгаўпілса”, арганізаванай Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур.

Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч павітала прысутных, нагадала аб цёплых адносінах бібліятэкі з латвійскімі калегамі і беларускай дыяспарай і падзякавала за супрацоўніцтва ў сферы культурных і навуковых праектаў.

daugavpils_5.jpg

Першы намеснік старшыні Даўгаўпілскай гарадской думы Аляксей Васільеў распавёў аб насычаным культурным жыцці латвійскага Даўгаўпілса і падкрэсліў, што экспазіцыя якраз і адлюстроўвае прыгажосць і жыццё гэтага горада.

Малады фотамастак і аўтар выставы Эдуард Літвіноўскі распавёў аб асноўнай ідэі экспазіцыі, падзяліўся гісторыяй яе стварэння і адзначыў немалаважнае значэнне як для беларусаў нашай краіны, так і беларусаў замежжа.

daugavpils_4.jpg

Кіраўнік беларускага Даўгаўпілскага цэнтра беларускай культуры “Уздым” Жанна Раманоўская і кіраўнік упраўлення культуры Элеанора Кляшчынская падзякавалі арганізатарам і ўручылі памятныя латвійскія сувеніры.

Таццяна Кузьмініч выказала надзею на працяг цеснага супрацоўніцтва і перадала ў дар латвійскаму боку факсімільнае выданне “Буквар”.

Экспазіцыя “Беларускі погляд Даўгаўпілса” знаёміць з відамі горада і яго ваколіц, дэманструе багацце і разнастайнасць беларускага нацыянальнага касцюма, прадстаўляе беларусаў Латвіі ў нацыянальных касцюмах на фоне ўрбаністычных і прыгарадных пейзажаў у розныя поры года.

Выстава падтрымлівае дыялог паміж аўтарам і гледачом: распавядае аб культурнай памяці і беражлівым захаванні традыцый, неабходных і значных для іх носьбітаў.

Мерапрыемства прайшло ў рамках творчай стажыроўкі для кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных калектываў мастацкай творчасці і старшыняў грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа ў Беларусі, арганізаванай Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстава будзе працаваць па 28 лістапада 2021 г. у галерэі “Мабільная” (3-ці паверх).
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам