ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Канцэрт фартэпіяннай музыкі
23 красавіка ў музеі “Беларуская хатка” адбудзецца адкрыццё экспазіцыі, прымеркаванай да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі

Святое адвечнае хараство

Святое адвечнае хараство
Іншыя навіны

З 23 красавіка па 21 мая зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) запрашае наведаць выставу народна-прыкладной творчасці “Святое адвечнае хараство” і пазнаёміцца з работамі Ігара Анатольевіча Фурса.

Ігар Фурс нарадзіўся 26 мая 1965 года ў Мінску. Народнымі промысламі захапіўся яшчэ ў дзяцінстве, наведваючы гурток разьбы па дрэве. У экспазіцыі прадстаўлены работы майстра, выкананыя ў тэхніцы мазаікі па дрэве, стварэнне карцін у якой уключае некалькі найскладанейшых і карпатлівых этапаў – ад выбару і нарыхтоўкі матэрыялу да замацавання твора спецыяльным лакам. Выкарыстоўваючы ў працы розныя пароды драўніны, натуральную ігру колеру і малюнак матэрыялу нават адной пароды, можна дасягнуць вялікай выразнасці выявы.

Fyrs-7.jpg

Работы Ігара Анатольевіча прысвечаны беларускаму культаваму дойлідству. На іх намаляваны цэрквы і касцёлы, якія знаходзяцца не толькі ў добра вывучаных, але і самых патаемных кутках Беларусі: Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі, касцёл Божага Цела ў Нясвіжы, касцёл Міхаіла Арханёла ў вёсцы Міхалішкі, касцёл Маці Божай Шкаплярнай у вёсцы Ідолта і інш.

Асабліва каштоўнай для аўтара з’яўляецца карціна з выявай Свята-Вазнясенскай царквы ў гарадскім пасёлку Лужасна Віцебскай вобласці, бо да пабудовы гэтага храма велізарныя намаганні прыклаў прадзядуля Ігара Анатольевіча, ураджэнец тых месцаў.

Дадаткова прадстаўлены выданні па народным дойлідстве Беларусі, энцыклапедыі і практычныя дапаможнікі разьбы па дрэве, а таксама фотаальбомы і паштоўкі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

“Беларускі салавей”: новая віртуальная экспазіцыя да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі

7 Май 2021

Прадстаўляем новы раздзел віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам “Маладосць” да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Водгукі пра XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

7 Май 2021

22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся маштабны навуковы форум Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Пасля завяршэння канферэнцыі арганізатары падводзяць вынікі, каб вызначыць, наколькі праект дасягнуў сваіх мэт. Сваім меркаваннем пра канферэнцыю падзяліліся яе ўдзельнікі – беларускія і замежныя эксперты.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Ля Кургана Славы адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак

6 Май 2021

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі склалася асаблівая традыцыя: напярэдадні Дня Перамогі шанаваць памяць загінуўшых, ускладаючы ад імя ўсіх супрацоўнікаў кветкі да манументаў Перамогі, аддаючы даніну глыбокай павагі ўсім пакаленням абаронцаў Айчыны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы адкрытага доступу і інтэгрыраваныя пошукавыя сэрвісы: прымяненне ў навукова-адукацыйнай дзейнасці

6 Май 2021

5 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы выдавецтва Springer Nature адбыўся анлайн-семінар, прысвечаны развіццю ініцыятывы адкрытай навукі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памяці загінуўшых будзем вартыя!

6 Май 2021

6 сакавіка ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая акцыя-свята “Памяці загінуўшых будзем вартыя!”, прымеркаваная да Дня Перамогі. Арганізатарамі выступілі Першамайская раённая г. Мінска арганізацыя РГА “Белая Русь” і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Май 2021

Новы, 22-і па ліку, том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры», прысвечаны творчасці Івана Шамякіна, дае нам унікальную магчымасць. Чытаючы творы класікаў, мы часта гадаем наконт прататыпаў, таго, якія рэальныя падзеі з біяграфіі аўтара адбіліся ў тэксце. Тут аб'яднаныя мастацкі твор па матывах аўтабіяграфіі і дакументальны, дзе выкладзены сапраўдныя падзеі, якія ляглі ў аснову мастацкага твора. Гаворка пра пенталогію «Трывожнае шчасце», якая прынесла маладому Шамякіну славу, і аповесць «Слаўся, Марыя!».

Навіны бібліятэк

6 Май 2021

Знакамітую ваенную драму і адзін з самых моцных фільмаў пра вайну “Ідзі і глядзі” Элема Клімава пакажуць у мінскіх кінатэатрах паўторна. Сеансы пройдуць у кінатэатрах “Мір” і “Цэнтральны” 6–9 мая.

Навіны бібліятэк

“Помнім боль і страты твае, Беларусь…” – экскурсія да Дня Перамогі

5 Май 2021

4 мая, напярэдадні Дня Перамогі, экскурсію з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаную творчасці перыяду Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, наведалі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя М.А. Кедышкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111