ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Французскі суперэкслібрыс XVII–XVIII стст. (+ відэа)
ІІІ Міжнародны бібліяграфічны кангрэс

Вобразы старажытнай Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

Вобразы старажытнай Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя навіны

28 красавіка ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) у межах Года народнага адзінства стартавала мастацкая выстаўка “Старажытная Беларусь”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча.

Арганізатары выстаўкі – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі саюз мастакоў.

На мерапрыемстве з прывітальным словам выступіла першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава. Цёплымі словамі пра лёс даследчыка падзялілася вядучы бібліятэкар аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі Яўгенія Галіеўская. Пра работу над выстаўкай распавялі мастацтвазнавец, мастацкі крытык, куратар і галерыст, старшыня секцыі крытыкі і мастацтвазнаўства Беларускага саюза мастакоў Мікалай Паграноўскі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімір Сосна і мастак, член Беларускага саюза мастакоў, культурны дзеяч, куратар выстаўкі Мікалай Купава. Выступоўцы падкрэслілі ўклад Міколы Ермаловіча ў культуру і гісторыю краіны.

Публіцыст, пісьменнік, паэт, выкладчык беларускай літаратуры Мікола Ермаловіч друкаваў крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, вывучаў гістарычныя першакрыніцы і працаваў над нарысамі аб старажытнай Беларусі. Даследчык быў заснавальнікам новай рамантычнай гістарыяграфіі, адмаўляў версію заваявання беларускіх земляў аўкштайтамі (пазней летувісамі), выказаў здагадку аб сёння ўжо падцверджаных межах старажытнай Беларусі. Вынікам яго даследчай працы сталі кнігі “Па слядах аднаго міфа”, “Дарагое беларусам імя”, “Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды”, “Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд”, “Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае”, якія захоўваюцца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Яго творчасць адзначана Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь, прэміяй імя Уладзіміра Караткевіча, медалём Францыска Скарыны.

Выкліканую Ермаловічам дыскусію і ўклад у акадэмічную гісторыю Беларусі цяжка пераацаніць. Выдатны дзеяч культуры, менавіта ён заахвоціў па-новаму паглядзець на шматлікія падзеі і даты ў айчыннай гісторыі, перагледзець ацэнкі асоб дзеячаў старажытнай і сярэднявечнай Беларусі, вярнуў беларусам спадчыну – мінулае ВКЛ. Даследаванні Міколы Ермаловіча моцна паўплывалі на сферу культурнага жыцця, новае ўспрыманне гісторыі краіны знайшло адлюстраванне ў літаратуры і мастацтве.

У экспазіцыі “Старажытная Беларусь” – жывапіс і графіка беларускіх мастакоў, мастацкі водгук на даследаванні Міколы Іванавіча. Прадметамі выяўлення сталі не толькі падзеі старажытных часоў, але і вобразы пазнейшых стагоддзяў, аб’яднаныя зацікаўленасцю гісторыяй беларускай Літвы: выдавецтвы, у якіх друкаваліся кнігі беларускіх аўтараў, этнаграфічныя матэрыялы, першая газета на беларускай мове “Наша доля”, ілюстрацыі да “Пана Тадэвуша”, энцыклапедыі шляхецкага побыту… Творы Паўла Татарнікава, Міхаіла Басалыгі, Васіля Шаранговіча, Канстанціна Вашчанкі, Сафіі Піскун, Аляксандра Кошалева, Таццяны Фаміной, Віктара Варанкевіча, Яўгенніі Сухаверхавай і іншых мастакоў гучаць ва ўнісон старонкам кніг даследчыка.

Адчуць атмасферу вобразаў старажытнай Беларусі, напоўненых вытанчанай і дэлікатнай годнасцю, знаёмымі постацямі, персаналіямі, абрысамі пабудоў, сюжэтамі летапісаў і літаратурных твораў можна да 14 чэрвеня 2021 г.

Таксама ў бібліятэцы ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) працуе кніжная выстаўка “Шлях да вечнасці”, прысвечаная даследчай дзейнасці гісторыка і літаратуразнаўца Міколы Ермаловіча. Яе можна наведаць да 17 мая 2021 г.

Дата заканчэння працы экспазіцый можа быць зменена.
Час работы выставак адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход на экспазіцыю – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам