ГалоўнаяМерапрыемствыСтаражытная Беларусь у адлюстраванні Міколы Ермаловіча
Семінар па генеалогіі
Святое адвечнае хараство

Старажытная Беларусь у адлюстраванні Міколы Ермаловіча

Старажытная Беларусь у адлюстраванні Міколы Ермаловіча
Іншыя мерапрыемствы
28 красавіка – 14 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
галерэя "Мабільная" (3-ці паверх)
Месца правядзення

28 красавіка ў межах Года народнага адзінства ў бібліятэцы адбылося адкрыццё мастацкай выстаўкі “Старажытная Беларусь”, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча.

Арганізатары выстаўкі – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі саюз мастакоў. Куратар – беларускі мастак і грамадскі дзеяч Мікола Купава.

Публіцыст, пісьменнік, паэт, выкладчык беларускай літаратуры, М. Ермаловіч ствараў крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, вывучаў гістарычныя першакрыніцы і працаваў над нарысамі аб старажытнай Беларусі, выдаваў рукапісны часопіс “Гутаркі”. Мікола Іванавіч паспеў адчуць прызнанне, атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь за кнігу “Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды” (1992), прэмію імя Уладзіміра Караткевіча, быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1993).

Выстаўка “Старажытная Беларусь” аддае даніну павагі гісторыку і даследчыку. У экспазіцыі – жывапіс і графіка беларускіх мастакоў, мастацкі водгук на даследаванні Міколы Іванавіча. Работы дэтальна, з захапленнем ствараюць вобраз старажытнай Беларусі, напоўнены вытанчанай і далікатнай годнасцю, знаёмымі постацямі, персаналіямі, абрысамі пабудоў, сюжэтамі летапісаў і літаратурных твораў. Творы Паўла Татарнікава, Міхаіла Басалыгі, Васіля Шаранговіча, Канстанціна Вашчанкі, Сафіі Піскун, Аляксандра Кошалева, Таццяны Фаміной, Віктара Варанкевіча, Яўгенні Сухаверхавай і іншых мастакоў гучаць ва ўнісон старонкам кніг даследчыка.

Гістарычныя сюжэты і асобы, прахалодныя пейзажы, сімвалічныя абстракцыі, поўныя гонару постаці… Убачыць шчырыя вобразы Беларусі, заснаваныя на даследаваннях Міколы Ермаловіча, можна ў экспазіцыі “Старажытная Беларусь” да 14 чэрвеня 2021 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Вернісаж пачнецца а 17-й гадзіне ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх).
На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Таксама ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) працуе кніжная выстаўка “Шлях да вечнасці”, прысвечаная даследчай дзейнасці гісторыка і літаратуразнаўца. Яе можна наведаць да 17 мая 2021 г.

Час работы выставак адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам