ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Сусвет Станіслава Лема
Віртуальная чытальная зала НББ дзеліцца ведамі: новы навучальны год пачнецца з маштабнага анлайн-мерапрыемства

Візуальны дзённік уражанняў – на фотавыстаўцы “Вопыт прысутнасці” (+відэа)

Візуальны дзённік уражанняў – на фотавыстаўцы “Вопыт прысутнасці” (+відэа)
Іншыя навіны

26 жніўня ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбылося адкрыццё фотавыстаўкі Марыны Бацюковай “Вопыт прысутнасці”.

Выстаўка прымеркавана да 30-годдзя творчай дзейнасці Марыны Бацюковай – беларускай фотамастачкі, члена Беларускага саюза мастакоў і Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў, удзельніцы і куратара шматлікіх выставак і праектаў у Беларусі і за мяжой.


З прывітальным словам на адкрыцці экспазіцыі выступіла генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава. Прафесійным меркаваннем падзяліліся запрошаныя эксперты – намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў па творчай рабоце, мастак-графік Андрэй Басалыга і мастацтвазнаўца, загадчык аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХІ стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Кацярына Ізафатава, заснавальніца першай беларускай галерэі – аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі “Брама”, мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн.

Цікавыя гісторыі стварэння фотаздымкаў і агляд сваіх работ прэзентавала прыхільніца дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі і аўтар – Марына Бацюкова. Музычны гурт “Noband”, у склад якога ўваходзіць муж фотамастачкі Аляксандр, павіншаваў прысутных з адкрыццём экспазіцыі і стварыў асаблівую цёплую святочную атмасферу.

Выстаўка знаёміць наведвальнікаў з творчасцю аўтара, прадстаўляе характэрную для яе серыю работ, раскрывае сутнасць шматгадовых творчых пошукаў, іх своеасаблівасць. Асноўныя тэмы даследаванняў – паўсядзённасць, псіхалагічныя партрэты асобы, узаемаадносіны чалавека з навакольным асяроддзем.

baciukova_6.jpg

“Вопыт прысутнасці” – візуальны дзённік уражанняў ад асабістага знаёмства з краінамі, мастацкія вынаходкі і ўнікальныя вобразы. Здымкі зроблены падчас падарожжаў па Германіі, Ізраілі, Азербайджане, Грузіі, Францыі і Арменіі ў перыяд 2014–2015 гг.

Экспазіцыя нібы складаецца з гадавых пластоў дрэва, якія адлюстроўваюць вопыт падарожжа па культурным асяроддзі, знаёмства з асаблівасцямі горада і людзьмі. Здымкі накладваюцца адзін на адзін, ствараючы кадр, кампазіцыю-паведамленне, багатую адценнямі і дэталямі – мультыэкспазіцыю.

Адзін пласт распавядае пра адну гісторыю горада ці вуліцы, а на фоне яго выступае іншы пласт і іншая гісторыя, уражанне ці нават партрэт. Гэта надае папярэдняму кадру глыбіню, сэнс і каштоўнасць. Выразныя, атмасферныя аўтарскія фотагісторыі перадаюць непаўторную своеасаблівасць краіны больш аб’ёмна, суб’ектыўна і далікатна, чым прамы здымак. Глядач атрымлівае магчымасць пагартаць старонкі творчай памяці мастака, напісаныя святлом і ценем.

Усё гэта стварае ўнікальную аўтарскую прастору ўражанняў, прастору паміж рэальнасцю і асобай, паміж марай і вопытам прысутнасці.

Наведванне экспазіцыі ўваходзіць у кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Выстаўка будзе працаваць да 19 снежня 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам