ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

Літаратурны анлайн-праект Mainbooks

27 Ліс 2018

Беларуска Таццяна Славінская, вядомая сваёй кніжнай інтэрнэт-крамай «Куфэрак дзіцячых кніг», абвясціла пра запуск новага літаратурнага праекта пад назвай Mainbooks.

Навіны бібліятэк

Успаміны пра першую дарогу да Жэні Янішчыц

23 Ліс 2018

У канцы лета 1965 года закончылася мая журналісцкая практыка ў газеце 120-й гвардзейскай Рагачоўскай дывізіі ва Уруччы. Узгадаю, што сяржант гэтай дывізіі ў жніўні 1963 года стаў у Львове курсантам факультэта журналістыкі Вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча СА і ВМФ. Яшчэ вясной 1965 года ўдалося выпрасіцца на стажыроўку ў “родную” мне дывізію, а па праўдзе – насыціцца радзімай.

Навіны бібліятэк

Як “Дзеці Аліндаркі” загаварылі па-французску

23 Ліс 2018

У Францыі ў незалежным выдавецтве Le Ver à soie выйшаў у перакладзе на французскую мову раман Альгерда Бахарэвіча “Дзеці Аліндаркі”. Гэта першы ў гісторыі раман, перакладзены на французскую непасрэдна з беларускай мовы.

Навіны бібліятэк

“Адысея Саламеі Русецкай” – новы віртуальны праект Нацыянальнай бібліятэкі

13 Ліс 2018

Мемуары, мемуарная літаратура... Такія дакументы выклікаюць увагу ў шматлікіх даследчыкаў гісторыі літаратуры. Адной з такіх крыніц стала кніга-дзённік з квяцістай назвай “Рэха, на свет пададзенае, заняткаў падарожжа і жыцця майго авантураў...”, напісаная ўраджэнкай Беларусі – Русецкай, у замужжы Пільштыновай.

Навіны бібліятэк

Выстава "Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг."

12 Ліс 2018

На выставе, прысвечанай падзеям на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў часы Першай сусветнай вайны, можна ўбачыць фотаздымкі і рэліквіі са збору Нацыянальнай бібліятэкі і прыватнай калекцыі.

Навіны бібліятэк

Што пачытаць з дзеткамі па-беларуску: топ захапляльных кніг

8 Ліс 2018

Цікавая кніга – выдатны спосаб абудзіць і падтрымаць дзіцячую цікавасць да роднага слова. У якасці альтэрнатывы народным казкам прапануем сучасныя творы для сямейнага чытання па-беларуску.

Навіны бібліятэк

Юлія Алейчанка

6 Ліс 2018

Юлія Алейчанка – самая маладая з сёлетніх лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. У свае няпоўныя 27 гадоў яна – яркі прыклад сучаснай паспяховай дзяўчыны: аспірантка БДУ, літаратуразнаўца, аўтар ужо двух выданняў: зборніка вершаў “Пад чароўным шкельцам” (Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2017), адзначанага ў намінацыі “Дэбют”, і кнігі перакладной паэзіі “Вецер у валасах” (Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2018).

Навіны бібліятэк

Што дае лічбавая трансфармацыя кніжніц?

5 Ліс 2018

З павелічэннем аб’ёму інфармацыі ўсё цяжэй знайсці неабходнае з-за інфармацыйнага шуму, што распаўсюджваецца вельмі імкліва. Інтэрнэт прэтэндуе стаць асноўнай крыніцай інфармацыі. Дзе тут месца бібліятэцы?

Навіны бібліятэк

Анатоль Бутэвіч “Жанчыны з легенды”

2 Ліс 2018

Тысячагоддзямі жанчыны – так ужо склалася – не мелі асабліва шмат правоў. Але нават у такіх неспрыяльных варунках многія з іх здолелі ўзмацніць свой грамадзянскі статус. Менавіта пра гэта гістарычныя нарысы Анатоля Бутэвіча “Жанчыны з легенды”.

Навіны бібліятэк

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам