ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Майстар-клас для юрыстаў
“Калі душа шукае слова”

Мы сярод вас: у Нацыянальнай бібліятэцы выставілі фотапартрэты людзей з групы рызыкі ВІЧ

Мы сярод вас: у Нацыянальнай бібліятэцы выставілі фотапартрэты людзей з групы рызыкі ВІЧ
Іншыя навіны

Фотавыстава пад назвай #мысяродвас адкрылася на 3-м паверсе Нацыянальнай бібліятэкі напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, які праходзіць 1 снежня.

Упершыню для праекта свае твары адкрылі людзі, якія ўжываюць ін'екцыйныя наркотыкі, работнікі секс-бізнесу, мужчыны, якія маюць секс з мужчынамі, трансгендарныя людзі.

Усе яны з'яўляюцца прадстаўнікамі розных ключавых груп насельніцтва, найбольш уразлівых да ВІЧ-інфекцыі. Аднак героі выставы – не толькі яны, але яшчэ і простыя беларусы розных прафесій (дактары, журналісты, сацработнікі, чыноўнікі і інш.), якія падтрымліваюць меры прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.

"Сэнс у тым, што мы павінны пераследаваць вірус, а не людзей, таму зусім няважна, хто на гэтых партрэтах хто: праблема можа закрануць кожнага", – патлумачыла куратарка праекта Кацярына Парфянюк.

786a0290-bqelk.jpg786a0245-bjj0v.jpgНа адкрыцці выставы кожны ахвотны мог сфатаграфавацца і раздрукаваць свой партрэт, каб павесіць яго побач з тымі, што зрабіла фатографка праекта. Талерантныя адносіны да груп, найбольш уразлівых да ВІЧ, і людзей, якія ўжо хварэюць, – гэта таксама адна з прыкмет сталасці грамадства.

786a0272-3rhoz.jpg786a0276-alqzz.jpg786a0280-a7ewr.jpg786a0289-s7etg.jpgПа дадзеных Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя на 1 студзеня 2018 года ў Беларусі налічвалася 19 тысяч 231 чалавек, што жывуць з ВІЧ. У дзяцей і падлеткаў да 14 год за апошнія 30 год было выяўлена 313 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.

Пры гэтым трэба адзначыць, што з 2016 года Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, якой удалося выключыць перадачу ВІЧ ад маці да дзіцяці.

786a0283-nz9xq.jpg786a0288-nl8dc.jpg786a0278-lbn3g.jpg786a0293-48gvt.jpgСамы распаўсюджаны спосаб перадачы ВІЧ – палавым шляхам у гетэра-стасунках. На другім месцы – агульнае выкарыстанне людзьмі, якія ўжываюць ін’екцыйныя наркотыкі, адных і тых жа шпрыцаў і іголак.

Прайсці тэст на ВІЧ усім ахвотным можна ў профільных недзяржаўных установах, аптэках і бальніцах. З мінулага года на сайце pomogut.by кожны беларус можа атрымаць неабходную інфармацыю пра ВІЧ ці задаць ананімнае пытанне, падзяліцца праблемай па тэлефоне + 375 17 311 00 00.

Фота Волі Афіцэравай

Крыніца: Наша ніва

Навіны

Навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”

18 Вер 2020

17 верасня ў г. Гродна адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”, прысвечаная 190-годдзю з дня заснавання Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”

18 Вер 2020

У 2021 г. плануецца выданне 24-га выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдакцыя выдання запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 100-годдзя з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай

18 Вер 2020

18 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, старшага сяржанта медыцынскай службы, блакадніцы Ленінграда.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

17 верасня – 190 гадоў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага

17 Вер 2020

У верасні 1830 г. на адной з нарад у гродзенскага генерал-губернатара было прынята рашэнне аб заснаванні ў горадзе Гродна бібліятэкі, якая стала першай публічнай бібліятэкай на сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Па старонках беларускага календара

111