ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У бібліятэцы адкрылі “Краму з цытатамі”
Сяргей Пясецкі: “Зладзеі, якіх я апісваю, былі культурнай спадчынай усёй Еўропы...”

“Адысея Саламеі Русецкай” – новы віртуальны праект Нацыянальнай бібліятэкі

“Адысея Саламеі Русецкай” – новы віртуальны праект Нацыянальнай бібліятэкі
Іншыя навіны

Мемуары, мемуарная літаратура... Такія дакументы выклікаюць увагу ў шматлікіх даследчыкаў гісторыі літаратуры. Адной з такіх крыніц стала кніга-дзённік з квяцістай назвай “Рэха, на свет пададзенае, заняткаў падарожжа і жыцця майго авантураў...”, напісаная ўраджэнкай Беларусі – Русецкай, у замужжы Пільштыновай.

Арыгінал мемуараў Саламеі Русецкай знаходзіцца ў музеі князёў Чартарыйскіх у Кракаве. Ён датуецца 1760 годам. Мудрагелістая і доўгая назва мемуараў адпавядала тагачаснаму стылю барока. Гэты твор вызначаецца яшчэ як барочны прыгодніцкі раман з рысамі аўтабіяграфізму. Упершыню кніга Русецкай выйшла ў Польшчы на польскай мове ў 1957 годзе. У Беларусі дзённік выдадзены ў перакладзе Міколы Хаўстовіча пад назвай “Авантуры майго жыцця” ў 1993 годзе.

Мемуары Саламеі выступаюць як крыніца па гісторыі і геаграфіі, дзе аўтарка перадала свае ўспаміны і ўласныя разважанні, цікавыя замалёўкі людзей, што сустракаліся ў час яе вандровак па краінах Захаду і Усходу. Шмат месца ў кнізе адведзена апісанню побыту і нораваў розных народаў, выкладзены метады лячэння розных хвароб. Лекарка шмат у чым абапіралася на здабыткі народнай медыцыны, расказвала пра яе тагачасны ўзровень.

Сёлета з кастрычніка на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прадстаўлены пастаянны віртуальны праект “Адысея Саламеі Русецкай: ад Стамбула да Пецярбурга”, які плануецца прэзентаваць на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

Саламея Рэгіна Русецкая – першая ў гісторыі Рэчы Паспалітай жанчына-лекарка, вандроўніца, асветніца, якая працавала пры гарэме турэцкага султана, расійскім і аўстрыйскім імператарскіх дварах. 300-годдзе з дня нараджэння наваградскай лекаркі (1718 – пасля 1760) адзначана Ў Спісе памятных дат ЮНЕСКА. Такая важная дата – 300-годдзе падказала ідэю стварэння праекта, які будзе цікавы аматарам беларускай літаратуры і проста наведвальнікам сайта бібліятэкі, якія любяць падарожнічаць, і ўсім тым, хто любіць падарожнічаць і даведвацца пра новыя краіны.

Праект віртуальна працягвае падарожжа Русецкай. Разам з Саламеяй мы будзем падарожнічаць яе шляхамі, знаёмячыся з мясцінамі, дзе жыла і працавала гэта знакамітая жанчына. Праглядаючы праект,быццам перагортваеш старонкі яе кнігі, трапляеш у самыя розныя і нечаканыя мясціны. Асабліва ўражвае жыццё Саламеі ў Асманскай імперыі, поўнае неверагодных здарэнняў і прыгод.

Праект не падобны на іншыя віртуальныя прадукты бібліятэкі, бо грунтуецца толькі на адной кнізе пісьменніцы – “Авантуры майго жыцця”. У яго структуры створана 12 раздзелаў, якія ахопліваюць усе краіны, што наведала наваградская лекарка.

ruseckaia1.jpg

Пераходзячы па спасылцы, трапляеш то ў Асманскую імперыю, то ў Аўстрыю, то ў кулуары Ганны Іаанаўны – расійскай імператрыцы. Стваральнікі праекта не проста пераказваюць тэкст, але тлумачаць пэўныя падзеі, учынкі герояў, разам з тым цытуючы ўрыўкі з кнігі, якія перададуць думкі самой гераіні.

Вось, напрыклад, цікавая авантура Саламеі, якая апісваецца ў праекце. Яна адбылася ў Турцыі: “...у Стамбуле існуе забарона піць і прадаваць віно, і таму частая і строгая варта ходзіць. І наткнулася варта на наш поезд, і знайшлі яны пляшку віна, а другую выпітую (але з вінным пахам), і пыталіся, хто гэта піў...”

Аўтары праекта скарысталі ілюстрацыйны матэрыял, які паказвае побыт людзей тых часоў. Тут можна знайсці выявы рэальных гістарычных асоб, з якімі сустракалася Саламея, а геаграфічныя мясціны адлюстраваны ў малюнках архітэктурных помнікаў ХVІІІ стагоддзя.

Аўтар публікацыі: Таццяна Лаўрык.

Крыніца: Звязда


Навіны

Росчырк Марка Шагала і асабісты подпіс Віктора Гюго – рэдкія асобнікі ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі

18 Ліс 2019

А ці ведаеце вы, што ў Нацыянальнай бібліятэцы ёсць выданні з аўтографамі вядомых асоб – Сальвадора Далі, Марка Шагала, Віктора Гюго, Васіля Быкава і многіх іншых? Як знайсці гэтыя пярліны фондаў, раскажам у нашым матэрыяле.

Аўтарскі погляд

Круцейшыя, чым у братоў Грым: выходзіць зборнік беларускіх чарадзейных казак

18 Ліс 2019

На “Вулеі” ідзе краўдфандынгавая кампанія для выпуску незвычайнага зборніка: “Вядзьмар, які рабіўся ваўком” – гэта трыццаць беларускіх казак з класічных збораў этнографаў XIX–XX стагоддзяў Паўла Шэйна, Еўдакіма Раманава, Міхала Федароўскага і Уладзіслава Вярыгі.

Навіны бібліятэк

Пяцітомнік “Перамога” папоўніў фонд “алмаза ведаў”

16 Ліс 2019

У новым будынку Расійскай нацыянальнай бібліятэкі 15 лістапада адбылося пасяджэнне Савета аддзялення Расійскага гістарычнага таварыства ў рамках VII Усерасійскага форуму публічных бібліятэк “Муніцыпальныя бібліятэкі новага пакалення: рэгіянальны погляд”, на якім Рэспубліку Беларусь прадставіў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Знаёмыя і малавядомыя старонкі творчасці Агінскага

15 Ліс 2019

Дзяржаўны дзеяч, палітык, дыпламат і кампазітар. Міхал Клеафас Агінскі – імя, якое ведае кожны, а яго паланэз “Развітанне з Радзімай” з’яўляецца найбольш вядомым музычным творам. Аднак не многія ведаюць, што кампазітарам было напісана больш за 70 твораў, сярод якіх оперы, вальсы і мазуркі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111