ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг.
Партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўвайшоў у шорт-ліст міжнароднага конкурсу лічбавых інавацый ААН

Што пачытаць з дзеткамі па-беларуску: топ захапляльных кніг

Што пачытаць з дзеткамі па-беларуску: топ захапляльных кніг
Іншыя навіны

Цікавая кніга – выдатны спосаб абудзіць і падтрымаць дзіцячую цікавасць да роднага слова. У якасці альтэрнатывы народным казкам прапануем сучасныя творы для сямейнага чытання па-беларуску.

Ганна Янкута “Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў”

0dfc1f7a2c42ce9121f1902dbd7835b8-eihr2.png

Кніга Ганны Янкуты з ілюстрацыямі Ліліі Давыдоўскай паспела стаць бестселерам. Магчыма таму, што дзеянне адбываецца ў знаёмым антуражы – на сучасных мінскіх вуліцах. Галоўны персанаж, кот Шпрот, любіць паблукаць уначы і разам з мясцовымі духамі высвятляе, куды зніклі мышы з атракцыёнаў у парку Чалюскінцаў. Калі дзецям даспадобы містычныя дэтэктывы, варта прасачыць за Шпротам і даведацца адказ.

Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак “Гімназія № 13”

1ecedcef6bd7614a4c5314351d8390fd-2l372.jpg

Перад тым, як атрымаць беларускае аблічча, кніга пяць разоў выдавалася па-руску, бо надта спадабалася падлеткам на постсавецкай прасторы. Сюжэт кнігі разгортваецца ў сапраўднай мінскай гімназіі № 13, якая, праўда, аказалася зачараванай – час у ёй спыніўся, і галоўныя героі-сямікласнікі трапляюць у свет язычніцкіх багоў. Разам з падлеткамі чытачы трапляюць у фантастычныя прыгоды, каб вярнуцца ў рэальнасць.

Стыян Холе “Лета Гармана”

d047b40f541e662ae9a07f8772da93a5-trs47.jpg

Маленькі хлопчык Гарман адпачывае ў апошнія дні перад школай, калі да яго зазвычай прыязджаюць тры старэнькія цётачкі. Што робіць шасцігадовы пляменнік? Пытаецца пра час, смерць і жахі, бо падаецца, што цётачкі за сваё доўгае жыццё даведаліся пра ўсё на свеце. Стыян Холе папрацаваў не толькі над зместам гісторыі, але і над ілюстрацыямі, якія многім падаюцца занадта натуралістычнымі ды жудаснымі. Аднак аўтар заклікае не баяцца і спакойна размаўляць з дзецьмі пра ўсе жыццёвыя акалічнасці.

Свэн Нурдквіст. Серыя пра Пэтсана і Фіндуса

----1-768x512-rnogr.jpg

У выдавецтве “Логвінаў” па-беларуску выйшла серыя кніг шведскага дзіцячага пісьменніка Свэна Нурдквіста. Галоўныя персанажы – фермер Пэтсан і ягонае кацяня Фіндус, якім не сядзіцца на месцы і карціць трапіць у пераплёт, у тым ліку кніжны. Асаблівае месца ў кнігах надаецца ілюстрацыям, бо сам Нурдквіст пачынаў сваю кар’еру як мастак. Не дзіва, што беларускія бацькі і дзеткі пакідаюць цёплыя водгукі пра гэтае шведскае хюге.

Надзея Ясмінска “Чаму Меша не мае хаты”

845c4872bd85f01ff0d341b9ed3759ae-35uqn.jpg

Гісторыя пра “беларускага бабайку” Мешу, які быў белы ды пухнаты, а аказаўся з чорнай поўсцю і незгаворлівым норавам, ды яшчэ без хаты. Аўтарка казкі, Надзея Ясмінска, нібыта ўзяла вобраз Мешы з беларускіх павер’яў, хоць, па праўдзе, узгадвае яго толькі адзін фалькларыст. Аднак гэта не перашкаджае ўпісаць бабайку ў сучасны кніжны свет і паставіць на дзіцячую палічку.

Томаш Самойлік “Бортнік Ігнат і скарб пушчы”

ignat-jsv23.jpg

Не простая кніга, а комікс пра бортніка, які жыве ў гушчарах Белавежскай пушчы па-за бегам часу і даглядае пчолак. Але адбываецца апошні падзел Рэчы Паспалітай, і над старадаўнім укладам жыцця збіраюцца хмары. Што станецца з лесам і ягонымі жыхарамі? Напрыканцы кнігі аўтар, навуковец Томаш Самойлік, прадбачліва пакінуў нататкі пра гісторыю Белавежскай пушчы, распавёў, як выкарыстоўвалася ейнае багацце.

Вольга Гапеева “Дзве авечкі”

dzveavechkivokl5731-7wbkg.jpg

Мілая кніга вершаваных гісторый пра авечак-сябровак, якім, натуральна, не сядзіцца на месцы: то ў лес накіруюцца, то ў далёкае падарожжа выпраўляюцца. Радкі паэмы лёгка запамінаюцца і ўзбагачаюць слоўнікавы запас дзетак. Больш за тое, кніжка месціць зручны ілюстрацыйны слоўнік, які дапаможа запомніць назвы прадметаў ды навакольных істот.

Аўтар публікацыі: Паліна Дзяшук.

Крыніца: Наша ніва


Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам