ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Першы ў свеце “Буквар” прэзентавалі ў Літве
Музейныя заняткі “Кніжныя аправы”

Каб зацікавіць падлеткаў чытаннем і размаўляць з імі на складаныя тэмы – беларуска запусціла літаратурны анлайн-праект

Каб зацікавіць падлеткаў чытаннем і размаўляць з імі на складаныя тэмы – беларуска запусціла літаратурны анлайн-праект
Іншыя навіны

Беларуска Таццяна Славінская, вядомая сваёй кніжнай інтэрнэт-крамай «Куфэрак дзіцячых кніг», абвясціла пра запуск новага літаратурнага праекта пад назвай Mainbooks.

“Куфэрку дзіцячых кніг” ужо амаль шэсць гадоў. За час яго існавання мне стала зразумела, што шэраг нашых сацыяльных напрамкаў трэба развіваць больш дэталёва”, – патлумачыла Таццяна.

Mainbooks будзе арыентавацца на падлеткавую аўдыторыю і іх бацькоў.

“У рамках праекта мы робім відэа, у якіх расказваем пра тое, як з дапамогай сучаснай літаратуры можна зацікавіць дзяцей чытаннем, як можна выкарыстоўваць кнігі ў размове з падлеткамі на складаныя тэмы (гендар, людзі з асаблівасцямі развіцця, нетрадыцыйныя сем’і. Таксама мы пакажам, як сучасныя еўрапейскія тэксты могуць прымяняцца на курсах рэабілітацыі дзяцей і падлеткаў, якія апынуліся ў няпростых жыццёвых абставінах (булінг, гвалт, адзінота, непрыняцце аднагодкамі і бацькамі ды іншае)”, – гаворыцца на старонцы праекта.

Mainbooks запусціўся яшчэ ў канцы кастрычніка, але толькі на днях на ютуб-канале з’явіліся першыя відэа. Адно з іх якраз прысвечанае тэме “Як зацікавіць дзіця чытаннем”.

Крыніца: Наша ніnа

Навіны

23 Лют 2020

Усіх нас можна ўмоўна падзяліць на “чытачоў” і “гледачоў”. Звычайна тыя, хто спачатку прачытаў кнігу, рэдка бываюць задаволены экранізацыяй, маўляў, рэжысёр не передаў і паловы. А “глядач” кажа, што кнігі чытаць – час марнаваць: куды лепш паглядзець фільм. Прапаную параўнаць класічныя творы беларускай літаратуры з іх кінаверсіяй, каб усё ж такі зразумець, з чаго пачаць – з кнігі ці кінастужкі.

Навіны бібліятэк

Памiж iмпрэзай i шапiкам

22 Лют 2020

21 лютага мы адсвяткавалі Дзень роднай мовы. Некалi Вальтэр сказаў: “Усе найгалоўныя замежныя мовы можна вывучыць за шэсць гадоў, але для вывучэння сваёй недастаткова i цэлага жыцця”.

Навіны бібліятэк

Сустрэча з адвакатам аб захаванні інтарэсаў непаўналетніх пры разводзе і падзеле маёмасці

21 Лют 2020

20 лютага 2020 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Непаўналетнія: захоўваем інтарэсы пры разводзе і падзеле маёмасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 лютага 1945 года. 77 дзён да Перамогі

22 Лют 2020

Налёты савецкай авіяцыі на гарады Германіі. Становішча ў Берліне. Падрыхтоўка да святкавання Дня Чырвонай арміі. Газета “Ленінская праўда” (Дзяржынскі раён) (№ 13).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

Пра дзень роднай мовы ў бібліятэцы даведаліся гледачы праграмы “Добрай раніцы, Беларусь!”

21 Лют 2020

У эфіры тэлеканала “Беларусь 1” намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава расказала пра тое, што падрыхтавалі супрацоўнікі “алмаза ведаў” да Міжнароднага дня роднай мовы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111