ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
12 лістапада – 150 гадоў з дня нараджэння першай жанчыны-геолага Ганны Місуны
“Я Беларусь адшукаю па небу…”

Ганкураўскую прэмію ўручылі за раман пра чатырнаццацігадовага падлетка

Ганкураўскую прэмію ўручылі за раман пра чатырнаццацігадовага падлетка
Іншыя навіны

Самую прэстыжную французскую прэмію пісьменнік Нікаля Мацье атрымаў за кнігу “Дзеці пасля іх”.

Журы адзначыла раман саракагадовага Мацье “Дзеці пасля іх”, у якім аўтар распавядае пра падлетка Антоні і яго лета 1992 года. Юнаку тады было чатырнаццаць гадоў, і на старонках кнігі можна знайсці і сустрэчу з першым каханнем, і апісанне падзей, што прадвызначаюць далейшае жыццё хлопчыка.

Раман выйшаў у выдавецтве Actes Sud. Памер Ганкураўскай прэміі – 10 еўра, але гэта не галоўная ўзнагарода. Гэта хутчэй сімвалічны капітал, бо лічыцца, што ўвага журы амаль гарантуе, што шлях пісьменніка да чытацкай аўдыторыі стане прасцей.

Мацье называлі адным з магчымых фаварытаў журы. Сярод іх таксама быў пяцідзесяцідвухгадовы пісьменнік Давід Дыоп. Яго раман пра Першую сусветную вайну, стагоддзе заканчэння якой будуць адзначаць 11 лістапада. Аўтар родам з Сенегала, і ад імя сенегальскага стралка вядзецца апавяданне. У рамане другога папулярнага прэтэндэнта на прэмію Тома Рэвердзі “Зіма незадаволенасці” распавядаецца пра крызіс і зімовыя забастоўкі ў Вялікабрытаніі 1979 года, падзеі, пасля якіх да ўлады прыйшла Маргарэт Тэтчар.

Ганкураўская прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу на французскай мове. Яна існуе больш за сто гадоў, з таго часу, як пісьменнік Эдмон Луі Антуан дэ Ганкур пакінуў свае капіталы літаратурнай акадэміі.

Крыніца: Sputnik
Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам