ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняўБібліятэкі Беларусі (2008–2009 гг.)

Бібліятэкі Беларусі (2008–2009 гг.)

Адной з неабходных умоў паслядоўнага пераходу да карпаратыўных метадаў работы ў рэспубліканскай і ў глабальных інфармацыйных сетках з’яўляецца выяўленне агульнай колькасці бібліятэк у краіне, а таксама наяўнасць інфармацыі пра іх адрасы і рэсурсы для стварэння адзінай статыстычнай карціны аб бібліятэчнай сетцы і яе разгалінаванасці, сукупным інфармацыйным рэсурсе.

У перыяд з 2008 па 2009 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі праводзілася статыстычнае даследаванне “Бібліятэкі Беларусі”, падчас якога была сабрана інфармацыя аб адрасах, персаналіях, рэсурсах бібліятэк розных міністэрстваў і ведамстваў рэспублікі. Гэтыя даследаванні былі пакладзены ў аснову стварэння фактаграфічнай базы даных “Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і замежных краін”, уключанай у Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных рэсурсаў (рэгістрацыйнае пасведчанне № 1130900632).

Бібліятэкарам