ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняўСтанаўленне і развіццё бібліятэк Беларусі: архіўныя дакументы (2020)

Станаўленне і развіццё бібліятэк Беларусі: архіўныя дакументы (2020)

Даследаванне зарэгістравана ў БелІСА (№ дзяржрэгістрацыі 20200720 ад 12.05.2020)

Навукова-даследчая праца ажыццяўлялася ў адпаведнасці з планам навуковых даследаванняў і распрацовак агульнадзяржаўнага, галіновага прызначэння, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, на 2020 год.

Крыніцазнаўчай базай даследавання сталі фонды Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, у якіх быў ажыццёўлены пошук і адбор дакументаў, якія адлюстроўваюць гісторыю станаўлення і развіцця бібліятэчнай справы краіны і раней не ўведзеных у навуковы абарот. Падчас НДП было знойдзена і прааналізавана больш за 250 дакументаў з 9 фондаў архіва.

Вынікам НДП стаў інфармацыйны рэсурс “Станаўленне і развіццё бібліятэк Беларусі: архіўныя дакументы”, дзе прадстаўлена 118 найбольш цікавых, вартых увагі дакументаў, якія адлюстроўваюць сацыяльную і культурную ролю бібліятэк Беларусі ў 20–50-я гг. ХХ стагоддзя, і дакументы, звязаныя з працэсам станаўлення і развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў гэты ж перыяд. Кожны раздзел рэсурсу ўключае спіс архіўных дакументаў у храналагічным парадку (дата стварэння), археаграфічныя запісы на дакументы і анатацыі да дакументаў.

Акрамя таго, падчас НДП былі распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па пошуку, адборы, аналізе і апрацоўцы архіўных дакументаў пры правядзенні даследаванняў па гісторыі бібліятэчнай справы.

Бібліятэкарам