ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняўЭфектыўнасць дзейнасці бібліятэк па стварэнні і выкарыстанні электронных інфармацыйных рэсурсаў: метады ацэнкі

Эфектыўнасць дзейнасці бібліятэк па стварэнні і выкарыстанні электронных інфармацыйных рэсурсаў: метады ацэнкі

Даследаванне зарэгістравана ў БелІСА (№ дзяржрэгістрацыі (20140181 от 12.03.2014)

 

У перыяд з 2014 па 2015 г. было ажыццёўлена даследаванне па вывучэнні эфектыўнасці стварэння і выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк. Падчас даследавання прааналізавана другасная інфармацыя па тэме НДР, вывучаны замежны вопыт па дадзеным пытанні, ажыццёўлены тэрміналагічны аналіз паняццяў “эфектыўнасць”, “якасць”, “крытэрый”, “паказчык”; прааналізаваны, абагулены і сістэматызаваны існуючыя метады ацэнкі, якія дазваляюць ажыццяўляць вымярэнне якасці і эфектыўнасці работы бібліятэкі па стварэнні і выкарыстанні электронных інфармацыйных рэсурсаў (ЭІР); прааналізавана дзейнасць бібліятэк Беларусі па стварэнні і выкарыстанні ЭІР. Распрацаваны крытэрыі і паказчыкі ацэнкі эфектыўнасці стварэння і выкарыстання ЭІР бібліятэк. З дапамогай распрацаванай сістэмы паказчыкаў праведзена ацэнка дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па стварэнні і выкарыстанні баз даных уласнай генерацыі. У выніку даследавання распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, якія дазволяць бібліятэкам больш рацыянальна выкарыстаць матэрыяльныя, фінансавыя і працоўныя рэсурсы пры стварэнні і выкарыстанні ЭІР.

Бібліятэкарам