ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняўЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і іх выкарыстанне чытачамі. Базы даных і вэб-рэсурсы (2007 г.)

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і іх выкарыстанне чытачамі. Базы даных і вэб-рэсурсы (2007 г.)

Даследаванне зарэгістравана ў БелІСА (№ дзяржрэгістрацыі 20073726 ад 28.12.2007 г.).

Гэта сацыялагічнае даследаванне праводзілася для аналізу эфектыўнасці выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ). На сённяшні дзень гэта задача вельмі актуальная, бо, імкнучыся да максімальнага задавальнення разнастайных інфармацыйных запатрабаванняў усіх катэгорый карыстальнікаў, НББ затрачвае немалыя фінансавыя сродкі на набыццё камерцыйных баз даных (БД). Важна вызначыць, наколькі гэтыя электронныя рэсурсы запатрабаваныя карыстальнікамі: якія БД запатрабаваныя, а якія не карыстаюцца папулярнасцю. Неабходна таксама выявіць прычыны ігнаравання БД і партала НББ.

Вынікі даследавання дазволілі прааналізаваць перавагі розных катэгорый карыстальнікаў НББ адносна формы прадастаўлення інфармацыі (друкаванай, электроннай), выявіць мэты звароту да электронных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі, вызначыць найбольш папулярныя базы даных (па тэмах, відах, найменнях). Пад час даследаванняў былі вывучаны прычыны ігнаравання электронных інфармацыйных рэсурсаў чытачамі, прааналізаваны цяжкасці, з якімі сутыкаюцца карыстальнікі пад час работы з базамі даных.

Атрыманыя даныя леглі ў аснову навукова абгрунтаваных рэкамендацый па аптымізацыі дзейнасці НББ. Аналіз эфектыўнасці выкарыстання чытачамі электронных інфармацыйных рэсурсаў НББ спрыяў распрацоўцы прапаноў па аптымізацыі сістэмы інфармавання карыстальнікаў пра рэсурсы і паслугі бібліятэкі, накіраваныя на развіццё стратэгіі рэкламнай дзейнасці, улічваючы неабходнасць выкарыстання і камбінавання розных відаў рэкламы (вуснай, друкаванай, рэкламы ў Інтэрнэт і г.д.) пры папулярызацыі рэсурсаў і паслуг бібліятэкі.

Бібліятэкарам