ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняўВыбітныя асобы ў станаўленні і развіцці бібліятэчнай справы Беларусі першай паловы XX стагоддзя (2021)

Выбітныя асобы ў станаўленні і развіцці бібліятэчнай справы Беларусі першай паловы XX стагоддзя (2021)

Даследаванне зарэгістравана ў БелІСА (№ дзяржрэгістрацыі 20210845 ад 20.04.2021)

Навукова-даследчая праца ажыццяўлялася ў адпаведнасці з Планам навуковых даследаванняў і распрацовак агульнадзяржаўнага, галіновага прызначэння, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, на 2021 год.

Падчас НДП быў здзейснены агляд навуковых прац айчынных і замежных бібліятэказнаўцаў, бібліяграфазнаўцаў, гісторыкаў, прадметам якіх з’яўлялася гісторыя бібліятэчнай справы; прааналізаваны і апісаны асноўныя этапы развіцця бібліятэчнай справы Беларусі першай паловы XX стагоддзя; выяўлены асаблівасці пошуку і адбору персаналій; ажыццёўлены пошук і аналіз дакументаў і матэрыялаў, якія змяшчаюць інфармацыю аб грамадскіх і культурных дзеячах; для атрымання звестак аб выбітных асобах, якія ўнеслі істотны ўклад у развіццё канкрэтнага рэгіёну рэспублікі, але не атрымалі шырокую вядомасць за яго межамі, было праведзена анкетнае апытанне сярод бібліятэк рэгіёнаў.

Крыніцазнаўчай базай даследавання сталі архіўныя матэрыялы; біяграфіі і аўтабіяграфіі; даведачныя выданні; навуковыя і навукова-папулярныя выданні, якія змяшчаюць апублікаваныя біяграфічныя звесткі аб персаналіях і гісторыі бібліятэк; перыядычныя выданні; прыкніжныя і прыартыкульныя бібліяграфічныя спісы (паказальнікі) у працах персаналіі і публікацыях пра яе; паўнатэкставыя, фактаграфічныя базы даных, якія генерыруюцца бібліятэкамі; інтэрнэт-рэсурсы (энцыклапедычныя і даведачныя сайты персанальнага характару, сайты бібліятэк і інш.).

Падрыхтаваны падчас пошуку і адбору матэрыял лёг у аснову калекцыі “Бібліятэчная справа Беларусі ў асобах”, уключанай у анлайн-рэсурс “Гісторыя бібліятэчнай справы Беларусі”.

Бібліятэкарам