ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняўІнфармацыйныя запатрабаванні насельніцтва аграгарадкоў (2006 - 2007 гг.)

Інфармацыйныя запатрабаванні насельніцтва аграгарадкоў (2006 - 2007 гг.)

Даследаванне зарэгістравана ў БелІСА (№ дзяржрэгістрацыі 2006600 ад 16.11.2006 г.).

У 2006–2007 гг. у рамках рэспубліканскай праграмы "Адраджэнне і развіццё вёскі на 2005–2010 гг." Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі было праведзена сацыялагічнае даследаванне "Інфармацыйныя запатрабаванні насельніцтва аграгарадкоў", вынікі якога дазволілі даць навуковыя рэкамендацыі па мэтазгодным расходaваннні дзяржаўных сродкаў, якія выдзяляюцца на развіццё бібліятэк аграгарадкоў (камплектаванне фондаў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, павышэнне кваліфікацыі бібліятэкараў аграгарадкоў і г.д.).

У выніку дадзенага даследавання выяўлена інфармацыя, найбольш запатрабаваная сёння насельніцтвам аграгарадкоў (па відах носьбітаў, па галінах ведаў), складзены пералік найбольш папулярных аўтараў, назваў кніг, часопісаў, газет з тым, каб найбольш рацыянальна камплектаваць бібліятэчныя фонды, акрамя таго, зроблены рэкамендацыі па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні бібліятэк аграгарадкоў, а таксама прадстаўлены пералік тэм для далейшай арганізацыі павышэння кваліфікацыі бібліятэкараў.

Вынікі даследавання знайшлі адлюстраванне ў электронным выданні "Библиотеки агрогородков как объект «Государственной программы возрождения и развития села на 2005-2010 гг.»", які выйшаў у свет у 2008 г.

Бібліятэкарам