ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняўНацыянальная бібліятэка Беларусі на рынку інфармацыйных прадуктаў і паслуг: базы даных Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўласнай генерацыі і іх стан (2006 г.)

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на рынку інфармацыйных прадуктаў і паслуг: базы даных Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўласнай генерацыі і іх стан (2006 г.)

Працэс стварэння баз даных у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ) пачаты ў 1993 годзе. На сённяшні дзень у бібліятэцы існуе пэўная колькасць баз даных з рознай ступенню глыбіні раскрыцця зместу дакументаў (паўнатэкставыя, рэфератыўныя, бібліяграфічныя, фактаграфічныя, графічныя, камбінаваныя). Стварэнне баз даных на аснове ўласнай калекцыі дакументаў дазваляе бібліятэцы забяспечыць сваіх карыстальнікаў новымі паслугамі (сэрвісам) і напрацаваць свой электронны рэсурс для абмену і продажу.

З’яўляючыся вядучым рэспубліканскім інфармацыйным цэнтрам, НББ павінна быць найбольш адчувальная да змен, якія адбываюцца на інфармацыйным рынку. Таму неабходным стала комплекснае вывучэнне ролі і месца НББ на рынку інфармацыйных прадуктаў і паслуг. Прычым пры аналізе дадзенай праблемы неабходна было ўлічваць два аспекты. З аднаго боку, трэба было звярнуць асаблівую ўвагу на той факт, што бібліятэка з’яўляецца важным звяном у ланцугу аўтар – выдавец – інфармацыйны пасрэднік – чытач, цесна ўзаемадзейнічае як з выдаўцамі, так і са спажыўцамі інфармацыі, у сувязі з чым ёй неабходна пастаянна вывучаць як рынак вытворцаў электронных інфармацыйных прадуктаў і паслуг (яго структуру і інфраструктуру), так і патрэбы сваіх карыстальнікаў для найбольш якаснага і своечасовага іх задавальнення. З другога боку, НББ выступае ў якасці вытворцы электронных інфармацыйных рэсурсаў. І для таго, каб створаны ёю інфармацыйны прадукт быў запатрабаваны, неабходна, каб ён адпавядаў сусветным крытэрыям якасці. Для вывучэння гэтай праблемы было праведзена сацыялагічнае даследаванне "НББ на рынку інфармацыйных прадуктаў і паслуг: базы даных НББ уласнай генерацыі і іх стан".

У выніку было вывучана, наколькі стандартызавана працэдура электроннага прадстаўлення інфармацыйных рэсурсаў, прааналізавана мэтазгоднасць прадaстаўлення баз даных НББ у аддаленым доступе, выяўлена частата актуалізацыі баз даных ва ўмовах пастаяннага пашырэння інфармацыйнага патоку, складзены рэйтынг паслуг, што прадастаўляюцца на аснове баз даных, прааналізаваны замежны вопыт стварэння інфармацыйнай прадукцыі падобнага роду.

Бібліятэкарам