ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіНавуковая работа і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўства

Навукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўства

Агульныя звесткі пра аддзел

Аддзел бібліятэказнаўства ў структуры бібліятэкі быў вылучаны 15.11.1937 г. Сёння навукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўства – вядучы навуковы аддзел бібліятэкі, навукова-метадычны і даследчы цэнтр рэспублікі, што распрацоўвае канцэпцыю бібліятэчнай справы краіны, удзельнічае ў фарміраванні заканадаўчай, нарматыўна-рэгламентавальнай, тэарэтыка-метадалагічнай базы для сучаснай бібліятэчнай практыкі, арганізуе і ажыццяўляе правядзенне навуковых даследаванняў у галіне бібліятэчнай справы; каардынуе навукова-даследчую дзейнасць бібліятэк рэспублікі; кіруе інавацыйнымі працэсамі ў бібліятэках краіны; стварае інфармацыйна-метадычную базу для развіцця інаватыкі; ажыццяўляе аналіз і кансалтынгавае забеспячэнне дзейнасці бібліятэк; арганізуе працу па ўкараненні сучасных інфармацыйных тэхналогій; ажыццяўляе маніторынг дзейнасці публічных бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; аказвае метадычную падтрымку ўсім бібліятэкам краіны.

Дзейнасць

Навукова-даследчая і навукова-метадычная праца аддзела накіравана на вырашэнне праблем усіх аспектаў бібліятэчнай дзейнасці (нарматыўна-прававое і фінансавае забеспячэнне, фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў, тэхналагічнае і тэхнічнае развіццё, арганізацыя абслугоўвання карыстальнікаў) і ўключае ў сябе наступныя напрамкі:

Структура і штат

Заг. аддзела: Пшыбытка Марына Георгіеўна
Тэл: (8 017) 293 27 61 (унутр. 77 61)
E-mail: m_pshibytko@nlb.by

1. Сектар навукова-арганізацыйнага забеспячэння бібліятэчнай дзейнасці
Заг. сектара: Замаева Наталля Мікалаеўна
Тэл.: (8 017) 266 37 71, 293 27 93 (унутр. 78 07)
E-mail: bibved@nlb.by
Пам. 311

2. Сектар маніторынгу і каардынацыі дзейнасці бібліятэк
Заг. сектара: Маслоўская Анастасія Юр’еўна
Тэл.: (8 017) 266 37 71, 293 27 93 (унутр. 78 07)
E-mail: bibved@nlb.by
Пам. 311

3. Сектар сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў
Заг. сектара: Бандарчук Вольга Валер'янаўна
Тэл.: (8 017) 266 37 54, 293 28 08 (унутр. 78 08)
E-mail: sociolog@nlb.by
Пам. 317

Інфармацыйныя рэсурсы

Адной з найважнейшых складнікаў дзейнасці НДА бібліятэказнаўства з’яўляецца выдавецкая праца. Акрамя аглядаў працы бібліятэк – выданняў аналітычнага характару – аддзел рыхтуе да друку метадычныя рэкамендацыі па актуальнай бібліятэчнай праблематыцы. Вынікі гэтай дзейнасці знаходзяць адлюстраванне ў навукова-метадычных дапаможніках, прадстаўленых як у друкаваным, так і ў электронным выглядзе. Акрамя таго, поўныя тэксты справаздач аб навукова-даследчай працы аддзела захоўваюцца ў БелІСА.

Публікацыі супрацоўнікаў аддзела

Удзел у канферэнцыях, семінарах, круглых сталах

111